кур / попа́л как кур во́ щи тра́піў як лісі́ца ў саладу́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

1. Выпадкова сустрэцца, надарыцца.

У лесе трапілася лісіца.

2. Дастацца.

Мне трапілася цікавая кніга.

3. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю, прыйсціся.

Трапілася бачыць жывога Янку Купалу.

Трапілася чарвяку на вяку (разм., жарт.) — пра вельмі рэдкую ўдачу, шчаслівы выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лісі́цкі, лісічкі ’чырвоныя парэчкі’ (ТС). Як і папярэдняе (лісіца3), ягады названы так паводле чырвонага колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лісі́чка2 ’адно з калёсікаў, на якія чапляюцца ніты’ (браг., Нар. сл.). Да лісіца1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысы́чка ’драўляны кранштэйн, які замацоўвае вось ганчарнага круга да лаўкі’ (Вяр.Крыв.). Да лісіца1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лиси́чка

1. уменьш. лісі́чка, -кі ж.;

2. (гриб) лісі́чка, -кі ж., лісі́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хваста́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікім або густым хвастом. Вогненная хвастатая прыгажуня-лісіца жыла ў лагеры даўно. Няхай. Міма праплываюць прыгожыя хвастатыя птушкі. «ЛіМ». // Які мае хвост, доўгі канец. Хвастатая камета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́рна-бу́ры, ‑ая, ‑ае.

Буры з чорным, цёмным адценнем. Усе раптам убачылі, як падымаецца над лесам, клубіцца чорна-буры дым... Сачанка. // Пра масць звяроў такога колеру. Чорна-буры мядзведзь. Чорна-бурая лісіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліс, ліса, лісіца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лісі́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да лісіца ​1 (у 1 знач.); маладая ліса.

лісі́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ядомы грыб жоўтага колеру. Кошыкі і паравы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)