парашутава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак. (спец.).

Спускаючыся, паляцець (ляцець) з крайне малой скорасцю.

|| зак. таксама спарашутава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мчаться імча́цца, ляце́ць;

вре́мя мчи́тся час ляці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разду́мать сов. пераду́маць;

разду́мать лете́ть самолётом пераду́маць ляце́ць самалётам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́тарч нареч.

1. (стоять) торчко́м;

2. (падать) кувырко́м;

ляце́ць п. — лете́ть кувырко́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагары́, прысл.

1. На спіне, на спіну.

Ляжыць д.

2. Угору, уверх.

Як ні ары, абы чорным д. (прыказка).

Дагары нагамі

1) у перавернутым, перакручаным становішчы (быць і пад.);

2) уніз галавой, кулём (падаць, ляцець і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парашутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец. Спускаючыся, паляцець (ляцець) з крайне малой хуткасцю (пра самалёт, аэрастат).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і лятаць. Над дарогай лёталі ластаўкі. Шамякін. Будзь пілотам, З самалётам, Як арол, у небе лётай. Колас. Сорак гадоў бабе, а лётае па выстаўках, прэм’ерах ды літаратурных вечарах, як інстытутка. Мехаў.

•••

Летам лётаць — тое, што і лётам ляцець (гл. ляцець).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іне́рцыя, -і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

Ляцець па інерцыі.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыро́іць ’прыляцець’ (ТС). Да ро́іцьляцець, валіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

газава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Разм. Уключаць матор аўтамашыны, самалёта. // Ехаць, ляцець на вялікай скорасці. Шафёр, малады хлапчына, відаць, прытрымліваючыся прынцыпу: няма чаго шкадаваць, — газаваў на ўсю сілу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)