Лятволяток у вуллі для вылету пчол’ (Сцяшк., Нар. Гом.; паст., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.), харв. ц.-далмацінск. letva ’палавінка лёгкіх дзвярэй’. Да лятаць, лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́тка1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу ярка ’яравая пшаніца’.

Летка2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.

Летка3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат. teste ’рачная камбала’, літ. tekstas ’плоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачко́, очко́ляток у калодзе для пчол’ (КСТ), ’ячэйка ў сетцы’ (КСТ), ’адзінка ўліку ў розных гульнях’, картачная гульня’ (БРС), укр. очко, вочко, рус. очко, польск. oczko. Памяншальная форма ад око ’вока’, з якім асацыіраваліся дзірачкі ці кропкі на розных прадметах; страта сувязі з ’вока’, акрамя пераноснага ўжывання, звязана з фармальным разыходжаннем (змена націску, параўн. сучаснае во́чка памяншальнае да во́ка ў большасці беларускіх гаворак, гл. ачкаты і інш.), параўн. Булахоўскі, Труды ИРЯ 1, 1949, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ка1, мн. л. во́чы (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Яруш., Грыг.). Рус. о́ко, мн. л. о́чи, укр. о́ко, ст.-рус. око, ст.-слав. око, род. скл. очесе, пар. л. очи, польск., чэш., славац. oko, балг. око́, пар. л. очи́, серб.-харв. о̏ко, о̏чи, славен. око̑, род. скл. očȇsa, пар. л. оčȋ, в.-луж. woko, н.-луж. hoko. Прасл. oko, аснова на ‑es у адз. і мн. л., на i‑ ў пар. л. Роднаснымі з’яўляюцца літ. akìs ’вока’, лат. acs, ст.-прус. ackis, грэч. ὄσσε н. р. пар. л. (з *oqi̯e), ст.-інд. akṣī ’тс’, арм. akn, род. скл. akan ’вока, дзірка’, лац. oculus ’вока’, гоц. augȏ, тахар. A ak, тахар. B ek ’вока’, грэч. ὄψομαι ’убачу’, ὄμμα ’вока’ (Траўтман, 4 і наст.; Праабражэнскі, 1, 642 і наст.; Фасмер, 3, 128, Махэк₂, 411). Сюды ж этымалагічна належаць і во́каляток у калодачным вуллі’ (З нар. сл.); ’прасвет, адтуліна паміж спляценнем нітак у сетцы’ (З нар. сл.); ’лаз у склеп’ (Шатал.). Параўн. чэш. oka ’адтуліна паміж спляценнем нітак у сетцы’, польск. oka ’тс’, а таксама значэнні рус. глазок ’вочкі (сеткі)’; ’ляток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзірка, дзюрка, адтуліна, пройма, прахон, жарало, люк / прадаўгаватая: шчыліна / праз якую праходзіць святло: прасвет / праз якую праходзіць паветра: прадуха, прадушына, аддушына / праз якую цячэ: цеч / у вулеі для пчол: ляток / выкапаная над чым-небудзь: падкоп / у тканіне: прарэха / у плаціне: праран / праз якую можна пралезці: пралаз / праламаная: пралом, праломіна, вылам / прабітая: прабоіна / прапаленая: прапаліна / прарэзаная: проразь; атвор, зяўра (абл.); прорва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)