Лядзя́нка ’рэпа, якая вырасла на лядзе’ (Нас.). Да ля́да 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галлё, ‑я, н., зб.
Дробнае сучча, галіны. У ззянні песцяцца бярозы, Галлё спусціўшы да зямлі. Колас. Верхавіны .. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. // Сухія абламаныя галіны дрэў, кустоў; хвораст, ламачча. Паабапал дарогі .. ляжала вялікае ляда, заваленае сухім галлём. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лада воўча ’вязель стракаты, Coronilla varia L.’ (Кіс.). Да ля́да 5 (гл.). Да пераходу л > лʼ параўн. віл. лаўшэнь ∼ ляўша́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паля́дак ’поле на месцы выкарчаванага лесу’ (Касп., Бяльк.), паляд ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Канфіксальны і прэфіксальны дэрываты ад ляда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лысывына́ ’ўрадлівая зямля’ (драг., Нар. лекс.) < лісовына́ < ⁺лесавіна < лес (гл.). Відавочна, маецца на ўвазе ўрадлівая зямля, якая бывае пасля расчысткі лесу, ляда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядок ’куравай дацкі, Astragalus danicus Retz.’ (драг., Нар. лекс.). Да ля́да 2 (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 15, 48), яшчэ прасл. lędokъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядзей лесавы́ ’чына лугавая, Lathyrus pratensis L.’ (гродз., Кіс.). Да ля́да 2. Аб суфіксе ‑ějь гл. Слаўскі (1, 86–87), Сцяцко (Афікс. наз., 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядны ў выразе ля́дны дуб ’дуб цвёрды, Guercus robur L.’ (маг., Кіс.). Да ляда 1 ’дуб, які расце на лядзе’. Аналагічна лядны ў ТСБМ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядаўні́ца ’ложа ў сячкарні’ (Сцяшк.), ’жалезная акоўка скрынкі ў ручной сячкарні’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ля́да 4. Аб суфіксе ‑аўніц‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 171–172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)