гастрано́м, ‑а, м.

1. Знаток і любіцель смачней ежы; гурман.

2. Гастранамічны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гурма́н, ‑а, м.

Любіцель і знаток далікатных страў. За сталом Элінора пераканалася, што муж яе сапраўдны гурман. Лынькоў.

[Фр. gourmand.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігалю́б, ‑а, м.

Любіцель і знавец кніг; бібліяфіл. Усё цікавае адразу расхопліваюць прагныя кнігалюбы, якія прыходзяць, калі крамка толькі адчыняецца. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуле́ц, ‑льца, м.

Разм. Удзельнік якой‑н. гульні. Новая прыгода паддала гульцам весялосці, бо накіравала іх думкі ў другі бок ад азарту, троху зменшыла палкую цікавасць да картаў. Гарэцкі. // Любіцель гуляць у што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. чаго і з інф. Ахвотнік да чаго-н., чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

А. музыкі.

А. выступаць.

2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель.

Садавод-а.

Рыбалоў-а.

|| ж. ама́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.).

|| прым. ама́тарскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

А. спектакль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ама́тар, ‑а, м.

1. Ахвотнік да чаго‑н. Аматар на выдумкі. Аматар музыкі. □ [Прыборны] быў вялікі аматар усяго над звычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.

2. Той, хто займаецца чым‑н. не як прафесіянал; любіцель. Рыбалоў-аматар. □ Гэта будуць свае, калгасныя артыстычныя кадры з досыць высокай кваліфікацыяй. Цяжка сказаць, хто яны: аматары ці прафесіяналы? Дуброўскі.

[Фр. amateur ад лац. amator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галубя́тнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў; любіцель галубоў. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

2. Лоўчая птушка (ястраб, сокал), якую выпускаюць на галубоў.

3. Разм. Тое, што і галубятня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́жнік, ‑а, м.

1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.

2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)