любо́шчы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Любоўныя адносіны. Праз які час, калі астылі любошчы, .. [Адэля з Казюком] ужо размаўлялі аб тым, што іх непакоіла сёння. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да любві (у 2 знач.). Любоўнае пісьмо. Любоўная сцэна. Любоўная лірыка.

2. Вельмі ўважлівы, клапатлівы, беражлівы. Любоўныя адносіны да справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няха́цца (няхацьца) ’нянчыцца, займацца чым-небудзь дзеля забавы; мець любоўныя дачыненні’, няханне ’забава з чым-небудзь; маруднае выкананне чаго-небудзь’ (Нас.). Відаць, «спешчаная» форма ад нянчыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шу́ры-му́ры, нескл.; адз. няма.

Разм. Любоўныя справы, прыгоды. Купрыяніха, што шуры-муры закруціла з папом, два тыдні на вуліцу не паказвалася і дала слова больш ніколі не хадзіць у царкву. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любо́вный любо́ўны;

любо́вная ли́рика любо́ўная лі́рыка;

любо́вный взгляд любо́ўны по́зірк;

любо́вное отноше́ние к де́лу любо́ўныя адно́сіны да спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́шні, ‑яў; адз. няма.

Разм.

1. Інтрыгі, падкопы. [Стася] пачала адкрыта гаварыць рыбакам пра .. патаемныя шашні [Бешчата] з бандытамі. Бажко.

2. Любоўныя інтрыгі, сувязі. У сваім мужу Іна расчаравалася і хутка завяла шашні з нейкім Артурам. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любошчы, лю́бошчы, любошч (ж.), любошчі́любоўныя адносіны’, ’каханне, заляцанне, мілаванне’ (ТСБМ, Шат., Бес., Клім., Жд. 1, Мат. Гом.; лях., кам., Сл. ПЗБ). Да любі́ць (гл.). Аб суфіксе ў бел. мове гл. Сцяцко (Афікс. наз., 90). Аднак гэты суфікс (які ўзыходзіць да прасл. ‑ostь + ja у мн. л. ‑ost‑ji) больш характэрны для ўкраінскай мовы. (Вступ, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастухо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пастуха, уласцівы яму. Большую ўвагу сярод свайго пастухоўскага брата аддаваў Цімох Яхімаву Юзіку. Колас. Любіць яшчэ пісьменнік вечарамі раскласці на двары вогнішча, прысесці ля яго пакурыць. Гэта, відаць, звычка далёкага пастухоўскага маленства. С. Александровіч. Сярод песень, сабраных М. Федароўскім, — любоўныя, сямейныя, вясельныя, радзінныя, купальскія, жніўныя, дзіцячыя, пастухоўскія, рэкруцкія, балады, прыпеўкі і г. д. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.

Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця. Колас. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Шамякін. // Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне. Глебка. Павестка дня вялікая і разнастайная. Крапіва. Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рама́н, ‑а, м.

1. Літаратурна-мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе, са складаным і развітым сюжэтам. Гістарычны раман. □ У рамане К. Чорнага «Сястра» даецца характэрная для моладзі 20‑х гадоў спрэчка аб будучым лёсе літаратуры і мастацтва. Перкін.

2. Разм. Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай. [Сітнік:] — У мяне быў раман. Мне было сорак пяць гадоў, а ёй дваццаць. Ермаловіч.

•••

Рыцарскі раман — твор заходнееўрапейскай сярэдневяковай літаратуры пра каханне і незвычайныя подзвігі рыцараў.

Круціць раман з кім гл. круціць.

[Фр. roman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)