адлупі́цца, лупіцца; зак.

Аддзяліцца, адарвацца (пра што‑н. прымацаванае, прыклеенае). Шпалеры ў кутку адлупіліся. Падклейка ў чаравіках адлупілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́шчыцца, ‑шчыцца; незак.

1. Лупіцца, здзірацца. Лушчыцца скура. □ Загарэў, бядак, ад сонца, Твар лушчыўся і ліняў. Колас.

2. Зал. да лушчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снима́ться

1. в разн. знач. зніма́цца, здыма́цца;

2. зніма́цца, лупі́цца, злу́плівацца, здзіра́цца; см. сня́ться;

3. страд. зніма́цца, здыма́цца; лупі́цца, злу́плівацца, здзіра́цца; найма́цца; см. снима́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залупі́цца, ‑луплюся, ‑лупішся, ‑лупіцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, завярнуцца, загнуцца. Скура каля ногця залупілася.

2. Агаліцца, падняўшы плацце, спадніцу; загаліцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўгору. Плацце залупілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́жыццалупіцца, аблуплівацца’, ’адвальвацца’ (пух., Жыв. сл.; раг., чэрв., Сл. ПЗБ), лу́жыць ’лушчыць’ (браг., Мат. Гом.), лужы́ць ’тс’ (капыл., ганц., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lūžti ’ламацца’, ’трэскацца’, ’распадацца’, ’згінацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́нік ’масляк’ (лід., Сцяшк. Сл.), шчуч., баранав. лупе́нікі, іўеў. лупі́ннік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да лупі́ць1 (гл.). Матывацыя: у іх лёгка лупіцца скурка шапачкі. Параўн. таксама славац. łupinki ’апенькі сапраўдныя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблупі́цца, лупіцца; зак.

Абдзерціся, адваліцца (пра верхні слой чаго‑н. — кару, скуру, фарбу і інш.). Аблупілася фарба — не падымаліся рукі, каб паднавіць яе. Шахавец. Валасы ў дзяўчыны выцвілі, твар загарэў, аж чорны стаў, а нос аблупіўся. Васілёнак. // Адпасці кавалкамі, абсыпацца (пра тынк і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обдира́ться

1. (о коре, об оболочке, коже) абдзіра́цца, аблу́плівацца;

2. страд. абдзіра́цца, аблу́плівацца; здзіра́цца, лупі́цца; шатрава́цца; см. обдира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лені́во пін., бяроз., петрык, леніво, леныво, любан. леніло, калінк., петрык. лінула ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Прасл. дыялектызм lenivo. Да lenili ’слабнуць, марнець, губляць поўсць, валасы, скуру’, параўн. укр. ліпитися ’ліпяць, лупіцца’, рус. арханг., валаг., урал., сіб. ленный, ленной ’які ліняе’, польск. linieć, lenieć, славац. Ueniť(sa), славен. lęniti ’ліняць’. Чаргаванне len‑j lin‑ (Бернекер, 1, 722; Фасмер, 2, 482; Слаўскі, 4, 267).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліня́ць ’траціць першапачатковы колер, выцвітаць’, ’мяняць поўсць, шэрсць, пер’е’, ’лупіцца’, ’прападаць’ (Нас., Касп., ТСБМ, Сцяшк., ТС; в.-дзвін., лях., гродз., даўг., Сл. паўн.-зах.), ліна́ць ’тс’ (віл., ваўк., швянч., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Нас.), ліне́ць ’тс’ (трак., Сл. паўн.-зах.), ліні́цца ’тс’ (петрык., Шатал.), ліня́ць ’худнець’ (Юрч. Вытв.). Укр. линя́ти, рус. линя́ть, славін. l’əńwc, мар. liňat, серб.-харв. лѝњати (се). Прасл. linjati побач з блізкім паводле сваёй будовы, linati (бел. лінаць, укр. линати, рус. смал. линать, н.-луж. linaś, в.-луж. linać, чэш. línati), а таксама liněti (бел. лінець, укр. лині́ти, рус. линеть, польск. linieć, ст.-чэш. líněti, славац. lieniť sa, макед. линее, балг. линея). Паводле Слаўскага і інш. (гл. 4, 268), узыходзяць да незахаванага прыметніка *linъ, параўн. літ. leĩnas ’тонкі, гнуткі’, laĩnas ’тонкі, высмаглы’, с.-в.-ням. bi‑linnan ’уступіць, аслабець’. Бернекер (7, 222) і Майргофер (2, 102–103) звязваюць разглядаемыя лексемы са ст.-інд. linăti ’курчыцца, гнецца, туліцца’, láyatē, lī́yate, liyati ’растае, прыціскае, знікае’. Лексемы збліжаюцца таксама са ст.-грэч. ἀλῑ́η ’мажу, націраю’, λῑτός ’гладкі’, лац. lino livi (lēvi), litum, ‑ere ’намазваю’. Аснова lin‑ чаргуецца з lěn‑ і lěv‑ (Фасмер, 2, 499). Гл. таксама лінёвішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)