лубяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены з лубу (у 2 знач.). На .. падлозе стаялі чамаданы, ляжалі салдацкія і бежанскія мяшкі, лубяныя каробкі. Лобан.

2. Які мае адносіны да лубу. Лубяныя валокны.

3. Які змяшчае ў сабе луб (у 3 знач.). Лубяныя расліны.

4. Разм. Цвёрды, нягнуткі, падобны на луб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флаэ́ма, ‑ы, ж.

Спец. Тканка вышэйшых раслін, якая служыць для падачы арганічных рэчываў, што сінтэзуюцца галоўным чынам у лістах; тое, што і луб (у 1 знач.).

[Ад грэч. phloios — кара, лыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́бачны, -ая, -ае.

1. гл. луб, лубок.

2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура

1) танныя і прымітыўныя па змесце масавыя выданні, што выходзілі ў дарэвалюцыйнай Расіі (гіст.);

2) прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Маўкна, ст.-бел. мавкна, мовкна, мокна ’лыка, луб’ (XVI ст.). З літ. máukna ’тоўстая кара, дрэва, луб’ (Лаўчутэ, Liet. term., 146).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лубок ’лубянка’, ’абечак’, ’луб’ (ТСБМ, ТС, Касп.). Да луб1. Гл. таксама лубк1. Сюды ж маст. лубок ’сабачая будка’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лаб ’столь’ (ДАБМ, камент., 776; Сл. Брэс., Нар. сл.). Ад *по́луб < луб (гл.), параўн. луб ’накрыўка для чоўна’ (гродз., Нар. лекс.). Параўн. полап (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лубяне́ць ’станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб’ (ТСБМ), лубя́ніць ’(аб яйку) выдаваць глухі гук, будучы цвёрдым’ (Шат.; Васілеўскі, БЛ, 10, 17). Утворана ад лубяны́ ’зроблены з лубу’, ’цвёрды, нягнуткі, падобны на луб’ (ТСБМ). Параўн. таксама гродз. лубяні́сты ’цвёрды, чэрствы’ (Сцяшк. Сл.). Да луб1 (гл.). Гл. і лубець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аблу́біца, облубица ’простыя сані’ (Шпіл.) да луб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злубяне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць каляным, нягнуткім, як луб. Холад .. [Стась і Казімірыха] адчулі, калі ўжо беглі да Нежыхава, калі ўжо злубянела на іх вопратка і дрыготка заляскалі зубы. Сабаленка. Калашыны штаноў злубянелі, нібыта бляшаныя зрабіліся. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лубе́ц ’залубянелая аўчына’ (Нар. Гом.). Да луб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)