Лоталотаць балотная, Caltha palustris L.’ (гом., Кіс., Інстр. 2). Да лотаць (гл.). Дыялектны сінонім, утвораны паводле мя́та. З іншым суфіксам параўн. укр. лотай ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыракалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокае лісце. Пад шыракалістымі клёнамі, на лаўцы, насупраць будынка Музея Янкі Купалы, сядзяць старажылы-мінчане. Хведаровіч. Там, дзе вада спадала, прабівалася і жаўцела буйная шыракалістая лотаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пумпуры́налотаць, Caltha palustris L.’ (астрав., ЛА, 1), пум‑ пу́рына ’тс’ (брасл., даўг., астрав., Сл. ПЗБ); вядомая таксама ў т. зв. пальшчызне крэсовай: pumpuryna/rempuryna (Грэк-Пабісова, Марынякова, Współcz., 114, 129). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ), з літ. pumpurynasлотаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лата́цце, латате, лататьтелотаць, Caltha palustris L.’ (Бес.; драг., КЭС), латаць, латаць ’тс’ (Сцяшк., Гарэц., Юрч. Вытв.), воран. латач, ганц. латашнік ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да лотаць (гл.). Пачатковае ла- яшчэ з прасл. перыяду; аб яго чаргаванні з /о- гл. Брукнер (KZ, 48, 217) і Слаўскі (5, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухачы́лотаць, Calta palustris L.’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, утворана ад пу́хаць ’лопацца, распуквацца’, што адлюстроўвае хуткае раскрыццё бутонаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латуце́нь белы ’гарлачык белы. Nymphaea alba L.’ (гродз., віц., Кіс., Бел. зельн., Інстр. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне з суф. ‑ень ад лотаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасвяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пасвяжэў, стаў свежым. [Паводка] шумела не так сабе: яна змывала з лугоў і далін увесь леташні бруд, каб на іх, чыстых і пасвяжэлых, зацвіла лотаць, прабілася новая, да болю ў вачах зялёная трава... Кірэенка. Назаўтра Рыгор, хоць спаў і мала, адчуў сябе пасвяжэлым. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лукшт ’белы і жоўты гарлачык, Nuphar Smith і Nymphaea alba L.’ (брасл., Сл. ПЗБ). Літуанізм. З літ. lūkšta, lùkštasлотаць, Caltha palustris L.’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 682).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пю́пікі ’маладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькілотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́х, лапуха ’лопух, Arctium L.’ (Сцяшк., Яўс.; гродз., Кіс., Сл. паўн.-зах.), ’капытнік, Calla palustris L.’ (Сл. паўн.-зах.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’дурань’, ’неразвіты чалавек’ (Яўс., Шатал.). Да лопух (гл.). Сюды ж лапушніклотаць’ (Сл. паўн.-зах., Кіс.), віц. лапуха ’тс’ (Касп.; лепел., КЭС), лапушчік ’зараснік лопуху’, лапушны, лапушысты ’шыракалісты, падобны на лісце лопуху’, лапушыцца ’пышна разрастацца, выпускаць многа лісця’ (Сцяшк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лыпуховы ’мізэрны, пусцяковы’, лы‑ пуховіча ’пусцяковіна’ (Яўс.), лапушьісты ’пульхны, лапушысты (аб снезе)’ (Бяльк.), лапушнік ’лешч, які нерастуе першым’ (Лаўмане, Zivju, 170). Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)