проше́дший

1. прич. які́ (што) прайшо́ў; які́ (што) міну́ў; см. пройти́;

2. прил. міну́лы; (прошлогодний) ле́ташні;

проше́дший год, проше́дшая зима́ міну́лы (ле́ташні) год, міну́лая (ле́ташняя) зіма́;

3. прил., грам. про́шлы;

проше́дшее вре́мя грам. про́шлы час.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тру́хля, ‑і, ж.

Абл.

1. Спарахнелы, струхлелы будынак. Ды і якая там хата — трухля адна. «Беларусь».

2. Пацяруха. Грузавік .. зароў і ўлез у самую гразь. Затрашчаў, падаўся леташні насціл, змяшалася трухля з перапрэлай чорнай граззю. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

былі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адно каліва травы, сцяблінка, травінка. Запыніш крок. Спакой і ціш — Былінка нават не схіснецца. Колас. Зелянеюць лугі, выкідваецца клейкі ліст на бярозе.., былінкі прашываюцца праз леташні ліст. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цма́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком і пад., выказваючы захапленне або расчараванне. — Ну ж і стрэльбу здабыў ты сабе, Мартын! — цмакаў дзед Талаш, разглядаючы дзівосную стрэльбу. Колас. І сёння яшчэ некаторыя цмакаюць, шкадуючы леташні снег. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Разм.

1. Аднавіцца, наладзіцца (пра што‑н. разбуранае, заняпалае). Леташні, другі па ліку, пасляваенны год быў ураджайны, некаторыя калгасы трохі падправіліся, сёе-тое далі на працадзень. Навуменка.

2. Аднавіць крыху сваё здароўе, сілы; падлячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Такро́к ’летась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́к ’летась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел. такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочнылеташні’, сюды ж такро́чнылеташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні гот ’летась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск. tak rok ’год таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok! ’каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш. мар. tak rok ’год таму’. Гл. так, рок1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штора́ніцы, прысл.

Кожную раніцу, кожнай раніцай. Калісьці дзядзька Ціхон растлумачыў мне, што такі перапынак, такое агульнае маўчанне бывае ў птушак вясною штораніцы. Паслядовіч. [Мальвіна] з дзяўчатамі цягала да саду салому, сухі леташні бульбоўнік і штораніцы дымам абкурвала яблыні, каб не пашкодзіў мароз. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снег (род. сне́гу) м. снег;

патрэ́бен як ле́ташні с. — ну́жен как прошлого́дний снег;

як с. на галаву́ — как снег на́ голову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасвяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пасвяжэў, стаў свежым. [Паводка] шумела не так сабе: яна змывала з лугоў і далін увесь леташні бруд, каб на іх, чыстых і пасвяжэлых, зацвіла лотаць, прабілася новая, да болю ў вачах зялёная трава... Кірэенка. Назаўтра Рыгор, хоць спаў і мала, адчуў сябе пасвяжэлым. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журча́ць і журчэ́ць, ‑чыць; незак.

Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. // перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)