ло́гавішча, ‑а, н.

1. Тое, што і логава. Непадалёку ад лясной сцежкі было воўчае логавішча. Чорны. Мы павінны ўзмацніць удары па варожых камунікацыях, па варожых логавішчах. Паслядовіч.

2. Месца масавага размяшчэння зверыны; лежня. У той час цюленяў на Каспійскім моры вадзілася багата. Логавішча іх было і на Бурым востраве. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́жыва, ‑а, н.

1. След ляжаўшага па траве звера. [Даніла] толькі драмаў, як заяц на лежыве, ледзь што грукне — прахопліваўся. Асіпенка. // Разм. Пасцель, месца, дзе ляжыць ці спіць чалавек. Каб не кусалі камары, Ігнат накрыўся посцілкай і спаў у сваім лежыве. Капыловіч.

2. Разм. Тое, што і лежня (у 2 знач.). Ад лежыва спіну ломіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёжка ж.

1. ле́жня, -ні ж.; (лежание) ляжа́нне, -ння ср.;

2. (логовище) ло́гавішча, -шча ср., ло́гава, -ва ср.;

лежа́ть в лёжку ляжа́ць ле́жма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярэ́зімак, перазі́мак, лун. пэрэзі́мок, мазыр. перэ́зімок, хоцім. пірязі́мык, лаг. піразі́мак; лід., чэрв., ашм., зэльв. пярэ́зімак, шчуч., беласт., шальч., ашм. пярэ́зімка; гродз., мін., віц. перазі́мка, перазімо́вак, перазі́мачак, мсцісл. пірязі́мывік ’маладая жывёла (цялё, жарабя і інш.), якая перазімавала сваю першую зіму’ (Шатал., Бяльк., З нар. сл., КЭС, Сл. ПЗБ; ЛА, 1; Юрч. СНЛ). Укр. зах. пере́зімча ’тс’, рус. прыбалт. перези́мка ’цялушка, якая перазімавала адну зіму’; цвяр., пск., новасіб. перези́мок ’перазімак’, польск. паляўнічае przezimek ’гадавалая жывёліна’, przezim(a) ’перазімаваць, зімовая пара, зімовая лежня’, ’зімовыя кватэры’. Прасл. *per‑zimovati, укр. перези́мувати, рус. перезимова́ть, польск. prezimować, н.-луж. (pśe)zymowaś, в.-луж. přezymować, чэш. přezimovati, славац. prezimovať, славен. prezimováti, серб.-харв. прези́мити, макед. презими, презимува, балг. презиму́вам. Да пера- і зімаваць < зіма́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)