ле́вы, -ая, -ае.

1. Размешчаны з боку левай рукі, па левы бок.

Л. бераг.

2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.

Газеты левага кірунку.

3. Пабочны або незаконны ці атрыманы нелегальным шляхам (пра заробак, тавар і інш.).

Л. рэйс.

Левыя грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пянько́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пянькі. // Выраблены, зроблены з пянькі. Пяньковы пояс. Пяньковыя вяроўкі. □ Жанчына трымала ў левай руцэ аброць з вузлаватым пяньковым повадам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэ́з, ‑а, м.

Штучная частка цела (рука, нага, зубы і інш.), зробленая ўзамен страчанай прыроднай. [Вадзім] падпісваў.. свой апошні зборнічак. Падпісваў левай рукой — на правай замест кісці быў пратэз. Мехаў.

[Ад грэч. próthesis — дадатак, прыбаўка, далучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаўчы́цца сов.

1. прям., перен. изловчи́ться;

2. наловчи́ться;

ён ~чы́ўся піса́ць ле́вай руко́й — он наловчи́лся писа́ть ле́вой руко́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пясць, ‑і, ж.

Аснова кісці рукі: пяць злучаных паміж сабою костачак, ад якіх адыходзяць фалангі пальцаў. На пясці левай рукі Тараса і на сённяшні дзень відаць сляды іклаў нямецкай аўчаркі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невідо́чны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Нябачны, нявінны. Колісь мы ўтраіх сядзелі На прылессі, перад намі Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане. Зарыцкі. Тамаш перабіраў пальцамі левай рукі, нібы граў на невідочным інструменце. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Размясціцца дзе-н., каля каго-, чаго-н.

П. на краі лаўкі.

2. Уладкавацца, трапіць на работу, службу і пад. (разм.).

П. на працу.

3. Прыстасавацца, набыць навык рабіць што-н.

П. пісаць левай рукой.

4. Прымазацца, далучыцца да каго-, чаго-н. з карыслівымі мэтамі (разм.).

П. да чужой славы.

|| незак. прыла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Сабраць у складкі, маршчыны скуру на твары. Зазыба пацёр левай далоняй кончык шырокага носа, наморшчыў няголены твар. Чыгрынаў. Раптам вусаты дзядзька наморшчыў лоб, глянуў кудысьці за вазы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбу́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бамбуку. Бамбукавыя зараснікі. // Зроблены з бамбуку. Фурман стаяў перад партамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай — сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́вый

1. прил., в разн. знач. ле́вы;

2. сущ., полит. ле́вы, -вага м.;

встать с ле́вой ноги́ уста́ць з ле́вай нагі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)