Пераўга́ць ’сказіць; яўна схлусіць’ (Нас.). З перавесіць, да пера- і (і)лгаць (гл.) з неабмежаваным пераходам я > ў, відаць, у выніку страты пратэзы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

присочиня́ть несов.

1. прысачыня́ць;

2. выдумля́ць, мані́ць, ілга́ць, (после гласных) лгаць, мані́ць; см. присочини́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нялю́ба нареч., в знач. сказ. нелю́бо;

н. — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́йпосл. не лю́бо — не слу́шай, а врать не меша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чу́біць, чублю, чубіш, чубіць; незак., каго.

Разм. Тузаць каго‑н. за валасы; біць, лупцаваць. [Насця:] — Не смейце лгаць, а то ўзлуюся І буду чубіць вас — вось так! Колас. [Дробаў:] — Я ж — палюбоўна, па шчырасці... Яшчэ і кажуць так: хто каго любіць, той таго і чубіць. Ракітны. / у вобразным ужыв. І зараз зноў ён [Фантанаў] шэфа чубіць, Каб даў камандзіроўку на Чукотку ці ў Караганду... Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сочиня́ть несов.

1. (сопоставлять, слагать) склада́ць, скла́дваць; (создавать) ствара́ць; (писать) піса́ць;

2. (выдумывать) выдумля́ць, прыдумля́ць; (врать) хлусі́ць, ілга́ць; (после гласных) лгаць;

3. грам. злуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нелю́бо (не любо) безл., в знач. сказ. нялю́ба; (не по нраву) не да спадо́бы; (неприятно) непрые́мна;

нелю́бо (не лю́бо) — не слу́шай, а врать не меша́й посл. нялю́ба — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слу́хаць несов.

1. в разн. знач. слу́шать;

с. ра́дыё — слу́шать ра́дио;

с. спра́ву ў судзе́ — слу́шать де́ло в суде́;

с. курс вышэ́йшай матэма́тыкі — слу́шать курс вы́сшей матема́тики;

2. (каго) слу́шать, слу́шаться, повинова́ться (кому), подчиня́ться (кому);

с. наста́ўніка — слу́шать (слу́шаться) учи́теля; повинова́ться (подчиня́ться) учи́телю;

слу́хаю! — слу́шаю!;

нялю́ба — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́йпосл. нелю́бо — не слу́шай, а врать не меша́й;

людзе́й слу́хай, а свой ро́зум майпосл. люде́й слу́шай, а свой ум име́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)