Во́сьдзека, восьдзечка ’вось тут, блізка’ (Шат.). З вось + дзе + ка, дзе ‑ка — вядомая пры ўтварэнні прыслоўяў часціца; ‑ч‑ перад ‑ка надае прыслоўю ласкальны характар (Карскі 2-3, 68 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузёл гум. ’сур’ёзны, дзелавы хлапчук’ (Яўс.). Да вузёл (гл. ву́зел); параўн. укр. узлик, узличокласкальны зварот да дзіцяці’ (Грынч.); адносна ўмоў перацяжкі націску параўн, тэрытарыяльна блізкія формы буён, ясён, зярён, вясёл (Растаргуеў, Говоры, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́хта ’хтосьці’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), не́хтачка, не́хтачкі (Янк. 3., Яўс.), ст.-бел. нѣхто, нехто (Карскі 2-3, 91). Утворана пры дапамозе адмоўя не- (нѣ) ад хто (гл.), да якога можа далучыцца памяншальна-ласкальны суфікс ‑чка/‑чкі (Карскі 2-3, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́-бачко ‘ты’: як ты‑бачко паздатнела, ты‑бачко дзе робіш? (Сцяшк. Сл.). Да ты (гл.). Другая частка ‑бачко, відаць, ласкальны суфікс, утвораны адсячэннем канцовай часткі слоў, як у драг. лю́бочко ‘любка, мілая, харошая, зязюлька і г. д.’ у клічным склоне, параўн. лю́бачка ‘мілая, дарагая’ (гл. любка1), або, што больш верагодна, аформленая суф. ко‑ выклічнікавая форма бач (гл. бачыць), што выражае здзіўленне (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)