за́ступ, ‑а, м.

Абл. Рыдлёўка, лапата. На .. цагельні заступам гліну капаюць, на тачках возяць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выграбны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для выграбання. Выграбная лапата. // У які звальваюць смецце, розныя адкіды. Выграбная яма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́бла, ‑а, н.

Разм.

1. Скрабніца. Запаліўшы ліхтар, фурман чысціў скрэблам і шчоткай каня. Пальчэўскі.

2. Лапата для саскрабання чаго‑н., скрабок. Скрэбла зламалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́дзель, ‑для, м.

Абл. Драўляная лапата, акаваная па краях жалезам. — Што, што? — Падняўся з лаўкі рыжабароды чалавек у паношанай .. спяцоўцы з рыдлем у руках. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дворніка (у 1 знач.), належыць яму. Дворніцкая лапата.

2. у знач. наз. дво́рніцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для дворніка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́дзельлапата’ (Сцяшк. Сл.). Гл. рыдзель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ама́ль, прысл.

Мала чаго не хапае да чаго‑н., ледзь не.., каля, блізка, прыблізна каля... Лапата была старая, іржа амаль наскрозь праела жалеза. Самуйлёнак. Амаль без асаблівых прыгод дабраліся.. [Астап і Міколка] да горада. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапа́чанне ’веянне’, ’вастрэнне касы’ (Юрч. Вытв.). Да лапаціць < лапата (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыдлёўка, рыдля́ўкалапата’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк.; смарг., лід., маст., вільн., нараўл., шчуч., дзятл., Сл. ПЗБ; Бяльк., Сцяц.), ’заступ’ (Гарэц.), рыдлёўнік ’дзяржанне ў лапаце’ (паст., Сл. ПЗБ), ры́для ’рыдлёўка’ (Сл. Гродз.). Сюды ж рыллёўкалапата’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад рыць, ры́ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спры́тны, -ая, -ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

Ён быў с., здольны да ўсякай работы.

Спрытныя рукі ўсё зробяць.

2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.

С. арганізатар.

3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

С. хлопец.

4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).

Спрытная лапата.

|| наз. спры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)