Вазаві́к1ламавік, конь для грузавых перавозак’ (КЭС). Рус. возовик ’тс’, укр. возовик ’тс’. Да вазавы (у адрозненне ад верхавы).

Вазаві́к2 ’той, хто ўмее накласці воз сена’ (Янк. III). Да вазавы (< *вазавы работнік) або непасрэдна да воз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ламавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў. Ламавы конь. □ Грукацелі па бруку велізарныя ламавыя падводы. Хведаровіч.

2. у знач. наз. ламавы́, ‑ога, м. Тое, што і ламавік. Цэлы шнур ламавых падвозіў .. прыпасы. Гартны. Не сціхала спрэчак завіруха, аж пакуль праз позні шум Масквы не пачуеш, як унізе глуха грукаюць падковы ламавых. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўклю́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той (тая), хто мае нязграбную паставу, пазбаўлены зграбнасці, спрыту ў рухах. — Толькі зразумеў — не дагнаць мне.. [партызан]: яны на пары лепшых коней, у мяне — адзін няўклюда, ламавік. Шамякін.

2. Неахайны чалавек, мурза. Жонка Нічыпара Мартыневіча, Кацярына, была такая няўдалая,.. такая няўклюда, што нават сарочка ў яе вісела на цэлую пядзю ніжэй спадніцы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)