адпе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпець.

2. у знач. прым. Непапраўны, безнадзейны ў сваіх недахопах. Зноў лынды б’е, лайдак адпеты, і не збіраецца як трэба працаваць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прайдо́ха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑досе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і прайдзісвет. Бяздарны чалавек, прайдоха і лайдак, На нейкі важны баль прабраўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шыкарны. Засталася ў.. [Матруны] шыкоўная новая хата, багаты сад,.. сядзіба аж на пяцьдзесят сотак. Марціновіч. Бліскучы і шыкоўны хлопец гэты. Ды што з таго? — Лайдак адпеты. Корбан. А тут такая шыкоўная студня на адну сям’ю! Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валя́члайдак, лежань’ (гродз., КЭС). Да валяць, валяцца, суфіксацыя, як у папіхач, крумкач. Параўн. рус. валявка, валяшка, валуй, валец, валюга ’гультай, разява, лежабока’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йна (асудж.) ’тоўстая, здаровая жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ла́йнік ’гультай, лайдак, хлус’ (Шат.), ’зняважлівае слова на сытага, тоўстага чалавека’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётра ’неахайны, гультаявалі чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Пры пасрэдніцтве польск. loter запазычана з с.-в.-ням. loter, lotterлайдак, гультай’. Параўн. таксама лотр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайтру́га ушац. ’вялікі гультай’, паўд.-усх. ’распуснік’ (КЭС), рус. лотрыга, лотыга ’гулянка’, лантрыга ’тс’, ланстры́га ’нягоднік’, ’абадранец’. Да ст.-бел. лотръ ’бандыт’, якое праз ст.-польск. łotr — са ст.-чэш. lotr < ст.-в.-ням. loter, lotterлайдак, нікчэмны чалавек’, ’блазан’ (Слаўскі, 5, 221; Фасмер, 2, 458, 523; Панюціч, 102) і экспрэсіўнага суф. ‑уга. Аб устаўным (другасным) ‑й‑ гл. Карскі, 1, 304–306. Не выключаны, аднак, уплыў лексемы лайдак (гл.). Гл. таксама латру́га, лотра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэйдацца ’забаўляцца, бегаць’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, звязана па паходжанню з лайда́к, лайдава́ць, а дыфтангізацыя абумоўлена балт. формамі накшталт лат. liedoks ’распуснік’ або літ. láidyti ’хутка бегаць’, ’бадзяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабрэт ’здаравяка’ (Юрч.), зах.-бран. ’дужы, рослы, моцна разгультаены мужчына’. Відавочна, у выніку кантамінацыі пераноснага лоб ’гультай’ і брытан (гл.) ’чалавек моцнага складу’, ’таўсцяк’ (∼ бялын. брысь ’здаравяка-лайдак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэйбус ’тоўсты гультай’ (полац., Нар. лекс.) запазычана з польск. łobus, łobuz ’свавольнік, пракуда, гарэза’, варшаўск. ’гультай, лодар’. Дыфтонг ‑эй‑ выклікаць! экспрэсіяй або пад уплывам падобнай лексемы лайдак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)