залаві́раваць

‘пачаць лавіраваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. залаві́рую залаві́руем
2-я ас. залаві́руеш залаві́руеце
3-я ас. залаві́руе залаві́руюць
Прошлы час
м. залаві́раваў залаві́равалі
ж. залаві́равала
н. залаві́равала
Загадны лад
2-я ас. залаві́руй залаві́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час залаві́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.).

Паравоз манеўруе.

2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду.

М. сярод перашкод.

3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго-н.; хітрыць (разм.).

Няма чаго м.

4. перан., чым. Умела распараджацца чым-н., выкарыстоўваць што-н.

М. тэхнікай.

|| зак. зманеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. манеўрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манеўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.). Манеўраваць у гэтым лесе не было як, і Андрэю прыйшлося адыходзіць проста да Дняпра па .. прырэчнай нізіне. Няхай. На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны. Шамякін.

2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду. Шафёр пачаў манеўраваць, каб зручней пад’ехаць да месца. Хадкевіч. Людзей было столькі, што, каб прайсці, неяк трэба было абходзіць, манеўраваць, выкручвацца. Сабаленка.

3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго‑н.; хітрыць.

4. перан.; чым. Перасоўваць, пераразмяркоўваць што‑н. для лепшага выкарыстання. Веданне тэхнікі, уменне правільна ёю манеўраваць забяспечылі.. механізатару поспех. «Звязда».

[Ад фр. manoeuvrer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)