кіслі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Кіславаты прысмак у чым‑н. Вінаград з кіслінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кефі́р, ‑у, м.

Густы кіславаты напітак, які вырабляюць з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.

К. з каліны.

Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.

|| памянш. квасо́к, -ску́, м.

|| прым. ква́сны, -ая, -ае.

Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квас, ‑у, м.

1. Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. Хлебны квас. □ [Сынклета Лукінічна] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу. Шамякін. Прыемна пахне хлебны квас Ад рошчыны ў дзяжы. Хведаровіч. // Шыпучы напітак з вады і ягад, фруктаў або мёду.

2. Абл. Кіслая страва з буракамі, грыбамі і інш., гатаваная на гэтым напітку. [Пніцкі] прысеў да нізенькага стала, пасёрбаў з гаршка ўчарашняга квасу з грыбамі. Чорны.

•••

Перабівацца з хлеба на квас гл. перабівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кваскіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яруш., Нар. сл., Нар. словатв., ТС, КЭС, лаг., Бяльк., Сержп. Грам., Вешт., Юрч.), ’кіслая страва з буракамі, грыбамі, бульбай’ (ТСБМ, Шн., Нар. лекс., Вешт., Сцяшк., Серб., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’закваска’ (Мат. Гом.), ’кіслата’ (Гарэц., Клім.), ’шкода’ (Юрч.). Укр. квас ’тс’, рус. квас ’тс’, ст.-слав. квасъ, балг. квас, макед. квас, серб.-харв. ква̑с, славен. kvas, польск. kwas, чэш. kvas, славац. kvas, в.-луж. kwas, н.-луж. kwas ’тс’. Прасл. *kvasъ ’квашаніна, закваска, квас’ узыходзіць да kysěti, kysnǫti ’мокнуць, кіснуць’, першасны каўзатыў ад якіх kvasiti ’квасіць’ (Ваян, Gram. comp., III, 422). Паралелі ў іншых індаеўрапейскіх мовах ненадзейныя. Аб розных версіях гл. Слаўскі, 3, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)