Кірза́тыкірпаты’ (Ян.). Балтызм. Да літ. kirsti ’рубіць, рэзаць’. Цікава супаставіць дзве групы літоўскіх лексем: kirstii ’рубіць, рэзаць’ — kirstis ’гарчыць’ (гэтыя значэнні традыцыйна звязваюцца — Фрэнкель, 258) і kirpti© ’рэзаць, карпаць’ — kirpti ’кіслець’ (таксама генетычна звязаныя значэнні — там жа, 257–258). Ад апошняга рэгулярна ўтварылася *Älirpötas, *Älirpanösis, якое стала крыніцай бел. кірпаты, кірпаносы (як ад рус. корнатькурносый). Ад першага — кірзаты (Параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́ць1 ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’ (Нас., Янк. III, Мал., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. корпаць.

Карпа́ць2 ’укараціць што-небудзь’ (Др.-Падб.). Гл. кірпаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вздёрнутый

1. прич. падня́ты, узня́ты; задра́ны;

2. прич. паве́шаны; см. вздёрнуть;

3. прил. падня́ты, узня́ты; (о носе — ещё) кірпа́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўсма́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас.

2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум’ем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́злівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што‑н. [Вера:] — Які ты ўразлівы, ужо і крыўдуе. А баба што — не чалавек? Машара. Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. Яго натуру ўдала падкрэслівае і вонкавы выгляд: непаслухмяна ўзварушаны чуб, кірпаты нос, доўгая шыя на завостраных плечыках, вялікія адтапыраныя вушы, якія ўдзень свецяцца наскрозь. Карамазаў. // Такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі. Уразлівае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карпа́ты1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.

Карпа́ты2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpa ’бугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́сік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да нос (у 1 знач.). Зося весела засмяялася, ад чаго яе малы кірпаты носік яшчэ больш задраўся ўгору. Ваданосаў.

2. Частка чайніка, збана і пад., праз якую выліваюць вадкасць.

3. Вострая або завостранай формы частка якога‑н. прадмета. Носік касы. □ Прыстаўляючы руку да носіка кожнага яечка, я прасвечваў іх на сонцы, глядзеў, ці свежыя яны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абрадавая веснавая песня. Дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі». Колас.

2. Абл. звычайна мн. (вясня́нкі, ‑нак). Тое, што і вяснушкі. І шчокі і кірпаты нос былі ўсеяны такім мноствам вяснянак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён, успыхваў, як касцёр. Лынькоў.

3. Насякомае атрада сятчастакрылых.

4. Аднагадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задра́цца 1, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца ўгору. [Плывец] бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору. Колас. — Уй, — закрычыць, быццам ад страху, Аўдуля, а ў душы рада, смяецца, носік той кірпаты задзярэцца, вочкі прыжмурацца. Ермаловіч. // Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку). Плацце задралася. // Адарваўшыся, загнуцца ўгору; залупіцца (у 1 знач.). Кара на ліпе задралася.

2. Разм. Загаліцца, падняўшы плацце, спадніцу.

3. Павесці сябе задзірыста. Сымон адчувае сябе ніякава. Задраўся тады крыху, як былі ў Івана. Сташэўскі.

задра́цца 2, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑дралася; зак.

Пачаць драцца (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спры́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, паваротлівы. Сам [хлапчына] высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны. Дубоўка. З усіх каралінскіх хлопцаў .. [Рыгор і Мікодым] былі самыя спрытныя і не баяліся лазіць на ясакар. Сабаленка. Валя ўсім падабаецца. Спрытная, усё ў яе руках гарыць. Ермаловіч. / Пра рукі, пальцы. Часам хто і слабейшы, ды спрытнай рукой зробіць больш за дужэйшых. Дубоўка. Прыемна было пазіраць, як пад спрытнымі пальцамі ў .. [маці] расцвітаюць васількі, рамонкі, сплятаюцца ў вянок. Карпаў. // Які валодае спрытам, уменнем (у якой‑н. галіне). Міхась Кірылавіч быў не надта спрытны лыжнік, ды яшчэ на пачатку крыху прыхінуўся, што не ўмее. Шамякін. Заўжды дзіўнаградцы — Племя заўзятых — І ў працы, і ў танцах Спрытныя надта. Калачынскі. Мабыць, найбольш гаваркі, вясёлы і спрытны на словы быў сёння Віктар. Зарэцкі. // Зроблены, выкананы са спрытам, уменнем; лоўкі. Віця доўга любавалася спрытнай работай Івана Харытонавіча. Новікаў. Вось .. [Мая] нагінаецца, бярэ рыбіну з вялікага каша, кладзе на стол, два спрытныя ўзмахі нажом — і рыбіна гатова. Дуброўскі. Паляўнічы спрытным рухам закінуў стрэльбу за плячо, падбег да здабычы. Гамолка.

2. Разм. Акуратны, зграбны. Спрытная постаць. □ А нос... я глянуць мушу ў неба, Бо не патраплю, як пачаць І з чым нос дзядзькаў параўнаць, Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас.

3. Які лёгка знаходзіць выхад з цяжкага становішча; кемлівы, знаходлівы. Сцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энергічным чалавекам. Мележ. // Неадабр. Прадпрымальны, абаротлівы. Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты Хурсу добра шанцавала. Кудраўцаў.

4. Разм. Добры, зручны ў карыстанні (пра рэчы, прадметы). Спрытная сякера. □ Боты спрытны, за калені. Рог — бы чортава рабро. Завяршала ўсё адзенне Тое гордае пяро. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)