культпахо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея, кіно і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касеты.

•••

Касетнае кіно гл. кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінаакцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст кіно.

|| ж. кінаактры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с.

|| прым. кінаакцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тонма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Работнік радыё, кіно, тэатра, які ведае гукавым афармленнем спектакляў, радыёперадач і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вариокино́ (вариоскопи́ческое кино́) варыякіно́ (варыяскапі́чнае кіно́) нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стереокино́ (стереоскопи́ческое кино́) стэрэакіно́ нескл., ср. (стэрэаскапі́чнае кіно́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіназна́ўства, -а, н.

Навука, якая даследуе кіно як мастацтва, сродак асветы і інфармацыі.

|| прым. кіназна́ўчы, -ая, -ае.

К. факультэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фае́, нескл., н.

Памяшканне ў тэатры, кіно, клубе і пад. для адпачынку гледачоў у час антрактаў ці перад пачаткам спектакля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрэакіно́, нескл., н.

Стэрэаскапічнае кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіно́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Работнік кінематаграфіі.

2. Аматар хадзіць у кіно.

|| ж. кіно́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.