скляпе́ніста-ку́пальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скляпе́ніста-ку́пальны скляпе́ніста-ку́пальная скляпе́ніста-ку́пальнае скляпе́ніста-ку́пальныя
Р. скляпе́ніста-ку́пальнага скляпе́ніста-ку́пальнай
скляпе́ніста-ку́пальнае
скляпе́ніста-ку́пальнага скляпе́ніста-ку́пальных
Д. скляпе́ніста-ку́пальнаму скляпе́ніста-ку́пальнай скляпе́ніста-ку́пальнаму скляпе́ніста-ку́пальным
В. скляпе́ніста-ку́пальны (неадуш.)
скляпе́ніста-ку́пальнага (адуш.)
скляпе́ніста-ку́пальную скляпе́ніста-ку́пальнае скляпе́ніста-ку́пальныя (неадуш.)
скляпе́ніста-ку́пальных (адуш.)
Т. скляпе́ніста-ку́пальным скляпе́ніста-ку́пальнай
скляпе́ніста-ку́пальнаю
скляпе́ніста-ку́пальным скляпе́ніста-ку́пальнымі
М. скляпе́ніста-ку́пальным скляпе́ніста-ку́пальнай скляпе́ніста-ку́пальным скляпе́ніста-ку́пальных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

купа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

Апускаць у ваду для мыцця, асвяжэння і пад.

К. дзіця.

|| зак. вы́купаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| звар. купа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. вы́купацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. купа́нне, -я, н.

|| прым. купа́льны, -ая, -ае.

К. касцюм.

К. сезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купа́льный купа́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́польный ку́пальны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бікі́ні, нескл., н.

Вельмі адкрыты жаночы купальны касцюм.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купа́льнік

купальны касцюм’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. купа́льнік купа́льнікі
Р. купа́льніка купа́льнікаў
Д. купа́льніку купа́льнікам
В. купа́льнік купа́льнікі
Т. купа́льнікам купа́льнікамі
М. купа́льніку купа́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Кампялёўка ’майка’ (Сцяш.). З польск. kostium kąpielowyкупальны касцюм’ і kąpielówki ’плаўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сезо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з чатырох пор года.

Зімовы с.

Не па сезоне апрануцца.

2. Частка года, якая з’яўляецца найбольш прыдатнай для якой-н. работы, адпачынку і пад.

С. адпачынкаў.

Канцэртны с. філармоніі.

На чарніцы яшчэ не с. (не паспелі). Купальны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцю́м, ‑а, м.

1. Камплект адзення, які складаецца з пінжака, штаноў і часам камізэлькі (у мужчын) або жакета і спадніцы (у жанчын). Картовы касцюм. □ Гадомскі і Строіш былі ў касцюмах і плашчах. Брыль. Гэта высокая хударлявая жанчына хадзіла заўсёды ў строгім англійскім касцюме. Васілевіч.

2. (часцей з азначэннем). Адзенне спецыяльнага прызначэння. Спартыўны касцюм. Купальны касцюм. // Тэатральнае або маскараднае адзенне. Касцюм мушкецёра. Касцюмы да спектакля. □ Мільгалі твары ў масках і без масак, у самых нечаканых мудрагелістых касцюмах. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сезо́н, ‑а, м.

1. Адна з чатырох пор года. Летні сезон. □ Што ні кажы, на дварэ трыццаць градусаў, а касцюм у хлопца яўна не па сезону. Беразняк. Як ніткі — тоненькія бровы, і кудзерцы — бялюткі лён. Пашые дзяўчына абновы На ўсю вясну, на ўвесь сезон. Пысін.

2. Частка года, найбольш прыдатная для якіх‑н. работ, адпачынку і пад. Будаўнічы сезон. Купальны сезон. □ Ці ж гэта жарт — бесперабойна працаваць увесь сезон, захаваць у спраўнасці ўсе машыны і ўвосень на іх даваць па дзве — дзве з палавінай нормы. Хадкевіч. На Чорным моры ў верасні сама што сезон. Васілёнак. Кожны з тэатраў рэспублікі за сезон ужо ставіць па некалькі арыгінальных твораў. «Полымя». Дачакаліся мы паляўнічага сезона палявання на птушак. Ведаеце, рукі самі так і цягнуцца да стрэльбы. Грамовіч. // Час выспявання якіх‑н. пладоў і пад. Вінаградны сезон.

•••

Бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на поўдні.

Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасць гандлі (у капіталістычных краінах).

[Фр. saison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)