адкукава́ць, -куку́ю, -куку́еш, -куку́е; -куку́й; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыць, перастаць кукаваць.

Адкукавала зязюля.

2. перан. Адбыць пэўны час у цяжкіх умовах (разм.).

Дзесяць месяцаў адкукаваў у каталажцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гукаперайма́нне, -я, н.

Імітацыя голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр., ква-ква, ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр., квакаць, кукаваць, мяўкаць).

|| прым. гукаперайма́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кува́цькукаваць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нар. лекс.). Да кукаваць (гл.). Магчыма, пад уплывам гукапераймальнага кувец, кувік (пра крык некаторых птушак) (параўн. Бернекер, 641; Слаўскі, 3, 448–449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кува́ць, ‑ае; незак.

Абл. і паэт. Тое, што і кукаваць. Калі ў лесе зязюля кувала, Маці сына дадому чакала. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зязю́ля, ‑і, ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйцы ў чужыя гнёзды. Пачала кукаваць зязюля, адлічваючы некаму доўгія гады жыцця. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеяслова кукаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зязюля лічыла некаму гады і аж пошчак ішоў па лесе ад яе кукавання. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.

1. Пракрычаць «ку-ку». Бор зусім прыціх, Змаўкаюць дробных птушак галасы, — Яна [зязюля] пракукавала тры разы. Куляшоў.

2. Кукаваць некаторы час. Пракукаваць увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.

1. Кукаваць некаторы час. Пакукавала зязюля і перастала.

2. перан. Разм. Зведаць гора, нястачы, непрыемнасці. Эх, Тодар, Тодар! Пакукуеш ты за сваёю жонкаю. Змые табе яна гаспадарку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑куку зак.

Пачаць кукаваць. // Пракукаваць. [Дзяўчынка] зусім па-дзіцячаму наставіла губкі і тройчы ціха закукавала: — Ку-ку, ку-ку, ку-ку! Брыль. Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кава́ць1 ’ударамі молата або ціскам апрацоўваць распалены метал, надаваць яму патрэбную форму; падкоўваць, акоўваць’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Сержп., Яруш.). Укр. ковати, кувати, рус. ковать, польск. kować, н.-луж. kowaś, в.-луж. kować, чэш. kovati, славац. kovať, серб.-харв. kòvati, славен. kováti, мак. ковам, балг. кава. Прасл. kovati, kovǫ: kovati, kujǫ ’апрацоўваць метал молатам і інш.’ Ад і.-е. kāu‑, kəu‑ ’біць, сячы, рубіць’, параўн. літ. káuti ’біць, забіваць’, лат. kaût ’тс’, ст.-ням. houwan, ням. hauen ’біць, сячы, каваць’ і інш. Трубачоў (Ремесл. терм., 345–347) звяртае ўвагу на спецыфічнасць значэння ’апрацоўваць молатам’ у славян параўнальна з кантынуантамі ў іншых і.-е. мовах. У гэтым славянскія мовы адрозніваюцца ад балтыйскіх. Падрабязна аб значэннях слав. kovati гл. Слаўскі, 3, 18–19; БЕР, 2, 506–509.

Кава́ць2кукаваць’ (Мал., Сержп. Грам., Сцяц., зэльв.; Радч.). Укр. кувати, польск. kować ’тс’. Звяртаюць на сябе ўвагу значэнні слав. kovati ’апрацоўваць молатам, біць’ у розных мовах і гаворках, якія апісваюць манатонныя працэсы, напр. славін. kùevą, ku̯ovają ’гучна, манатонна стукаць дзюбай (звычайна пра дзятла) і да т. п.’ Слаўскі (3, 19) лічыць, што прасл. kovati мела значэнне ’кукаваць’. Ён прыводзіць семантычную паралель: bić ’біць’ і ’спяваць (аб перапёлцы)’. Лічыць гэты перанос (< kovati ’біць і г. д.’) старажытным нельга, паколькі кавацькукаваць’ адзначана на сумежных арэалах і можа ўяўляць познюю інавацыю. Да таго ж не выключана, што каваць можна суаднесці як другаснае з гукапераймальным kukovali, параўн. укр. кукувати, бел. кукаваць, рус. куковать, польск. kukować, в.-луж. kukować. Магчыма, працэс перараскладання або народнай этымалогіі мог прывесці да вычлянення каваць < кукаваць. Менш верагоднай уяўляецца думка аб старажытных сувязях кавацькукаваць’ і ст.-інд. kā́uti ’крычыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)