ша́мнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Шуснуць, уваліцца. Дзядзька Антон бухнуў ломікам па засаўцы, і маса шамнула ўніз, за апалубку. Місько. Гэта ж Каця, а не Зіна, шамнула залетась у праломку. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Біць неаднаразова; пабіць многа каго‑, чаго‑н. — І не прызнаваўся нікому стары, што сынок яго папабіваў... Толькі перад смерцю Аўгінні іхняй пажаліўся. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сшале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і ашалець. [Лёкса] ўспомніла, як адзін раз, як не сшалеўшы, Лявон падняў на яе руку, і яна, перапалоханая, схапіла з пасцелі соннага Івана і закрылася ім. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашмо́ткі, ‑аў; адз. ашмотак, ‑тка, м.
Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле, Іваніха з ашмоткам лейцаў цераз плячо ішла па дровы. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атрапа́ць, атраплю, атрэплеш, атрэпле; зак., што.
Тое, што і абтрапаць (у 1 знач.). Тады бацька атрапаў рукі аб штаны і павярнуўся да сына, пільна ўглядаючыся ў яго. Кудравец.
•••
Рукі атрапаць (атрэсці) — катэгарычна адмовіцца ад чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчы́сціцца, ‑ціцца; зак.
Стаць чыстым, свабодным ад чаго‑н. Неба ўгары расчысцілася. Цяпер і без ліхтарыка добра відны былі і дарога, і сцежка ля яе. Кудравец. / у безас. ужыв. — Перад вечарам расчысцілася і высвеціла сонца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́рменка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Форменнае верхняе адзенне (у матросаў, навучэнцаў тэхнічных вучылішчаў і пад.). Алёша толькі ўчора прыехаў з мараходкі, з Калінінграда, ён у шырокіх клёшных штанах, у форменцы. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымарозіць.
2. у знач. прым. Злёгку пашкоджаны марозам; абмарожаны. Прымарожаныя яблыкі. □ [Лёкса] нагнулася, узяла ў руку прытаптаны нагамі корчык жыта — камячок чорнай зямлі з прымарожанымі жоўта-зялёнымі стрэлкамі і доўгімі белымі ніткамі карэньчыкаў. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саю́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Скураная нашыўка (насок і пад’ём у боце) ці наогул пярэдняя частка загатоўкі чаравіка. Вось тут, між акном і сталом, стаяла швейная машына. На ёй.. [Мірон] шыў боты — прышываў перады да халяў, саюзкі... Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́плы, ‑ая, ‑ае.
Які наліп на што‑н. або прыліп да чаго‑н. Лёд ля берагоў быў шэры, з наліплымі латкамі снегу, а пасярэдзіне ракі цямнела вада. М. Стральцоў. За плячамі ў .. [Валіка] быў вялікі мокры кош з наліплымі на дно і дужку водарасцямі, асакой. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)