черка́ть и чёркать несов., разг.

1. (быстро писать) чы́ркаць;

2. (зачёркивать) крэ́сліць, касава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́йсмус ’інструмент для правядзення паралельных ліній’ (ТСБМ), рэ́смас ’тс’ (Касп., Інстр. 2), рэ́смус ’тс’ (ТС, Інстр. 2), ’грунтвага, ватэрпас’ (Мат. Гом.). З ням. Reißmaß < reißenкрэсліць’ і Maß ’мера’ (Булыка, СІС, 2, 318).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

черти́ть несов.

1. чарці́ць, рысава́ць;

2. (по чему) право́дзіць ры́сы, крэ́сліць; (писать) піса́ць; (рукой в воздухе) вадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расці́ць, рашчу, росціш, росціць; незак., каго-што.

1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён. Сабаленка. // Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё. Русак. — Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца. Шамякін. // Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы. // Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць! В. Макарэвіч.

2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

1. Утвараць гукі скрыгату. Кулямётнымі чэргамі стракаталі .. малаткі кляпальшчыкаў, скрыгатала жалеза на свідравальных станках, нешта скавытала, сінела. Хадкевіч. Гэта не танкі скрыгочуць, А цягачы. Астрэйка. // чым. Рабіць скрыгат чым‑н. [Нявіднага] адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатаў сціснутымі зубамі. Колас. Падымаўся [Антон] да відна і да самых прыцемкаў кроіў бляху, грымеў, скрыгатаў ёю. Ракітны. // перан.; чым. Выказваць нездавальненне, злосць. Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала.

2. Разм. Рыпець. Пакутліва засынаюць Сыраежка і Шохан. Доўга ўздыхаюць, варочаюцца — аж скрыгоча жалезная сетка. Навуменка. Казалі, што кожную ноч .. [Сашка] сушыў .. [боты] на печы, дык яны раніцай аж скрыгаталі на нагах. Гроднеў. Скрыгаталі пёры ў цішы. Мільганула думка тут: Кожны піша, крэсліць, піша... Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мара́ть несов.

1. (грязнить) пэ́цкаць, бру́дзіць;

2. перен. (позорить) пля́міць, га́ньбіць, нясла́віць;

мара́ть че́стное и́мя га́ньбіць сумле́ннае імя́;

3. (плохо рисовать, писать) разг. крэ́мзаць, пэ́цкаць, ма́заць;

4. (вычёркивать) крэ́сліць, касава́ць;

мара́ть бума́гу пэ́цкаць (ма́заць) папе́ру;

мара́ть ру́ки пэ́цкаць ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)