страка́ткі, ‑так; адз. стракатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Сямейства матылькоў з яркай стракатай афарбоўкай крылаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страказа́, -ы́, мн. страко́зы і (з ліч. 2, 3, 4) страказы́, страко́з, ж.

1. Перапончатакрылае насякомае з доўгім брушкам і дзвюма парамі празрыстых сеткавых крылаў.

2. перан. Жывая, вясёлая, непаседлівая дзяўчынка (разм.).

|| прым. страказі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пінгві́н, ‑а, м.

Вялікая марская антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая добра плавае, але не лятае.

[Ад лац. pinguis — тлусты, сыты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матылёк, ‑лька, м.

1. Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка. Над полем казачнымі аганькамі снуюць, мітусяцца матылькі. Галавач. Начны матылёк рынуўся з вуліцы на зыркае святло і замітусіўся па пакоі. Чыгрынаў.

2. толькі мн. (матылькі́, ‑оў). Атрад насякомых, якія маюць па дзве пары крылаў, пакрытых дробнымі лусачкамі; лускакрылыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піч ’рагавы стрыжань пяра’, ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (стаўб., ЛА, 1). Да пішчіігл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двухкрылы, ‑ая, ‑ае.

1. З двума крыламі. Двухкрылае насякомае.

2. у знач. наз. двухкры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых з адной парай крылаў (мухі, камары і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапончатакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З празрыстымі крыламі, падобнымі на перапонку.

2. у знач. наз. перапончатакры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых, якія маюць дзве пары празрыстых перапончатых крылаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матылі́ ’смажаная бульба’ (Вешт.). Не зусім ясна. Магчыма, паводле падабенства па колеру: жаўтавата-карычневыя падгарэлыя скрыгалікі бульбы падобныя да крылаў матылька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віху́рысты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на віхуру; бурны, хуткі. У гэты момант праз расчыненую фортку акна мы пачулі дзікі галчын лямант, віхурысты пошум мноства крылаў у паветры. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыстакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З перыстымі крыламі. Перыстакрылыя насякомыя.

2. у знач. наз. перыстакры́лыя, ‑ых. Сямейства жукоў, якія маюць па краях крылаў доўгія тонкія валаскі, што нагадваюць пер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)