каро́на ж.
1. в разн. знач. коро́на;
ца́рская к. — ца́рская коро́на;
со́нечная к. — со́лнечная коро́на;
2. кро́на;
густа́я к. дрэ́ва — густа́я кро́на де́рева;
◊ к. з галавы́ не зва́ліцца (не спадзе́) — коро́на с головы́ не упадёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каро́на, -ы, мн. -ы, -ро́н, ж.
1. Галаўны ўбор манарха з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца сімвалам улады манарха.
Царская к.
2. перан. Улада, першынство ў чым-н.
Барацьба за карону.
Барацьба за шахматную карону.
3. Тое, што і крона¹.
4. Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення (спец.).
Сонечная к.
5. у знач. прысл. каро́най. Вакол галавы (пра жаночую прычоску).
Улажыць касу каронай.
◊
Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) (разм.) — гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не пацерпіць.
|| прым. каро́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каме́ль, камля; мн. камлі, ‑ёў; м.
1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня. Сталі відаць спачатку верхавіны дрэў, потым уся крона, ствалы і так аж да камлёў. Шахавец. [Сасна] стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму некалі шурпаты камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў, як наглянцаваны. Шамякін. // Тоўсты канец бервяна. Змітрок бярэ прывезенае з лесу дрэва звычайна за камель, Ганна — за верхавіну. Кавалёў. Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка. // Самае тоўстае бервяно, калода, адрэзаныя ад ствала дрэва. Толькі адна дарога і ведае, колькі было перавезена ў вёску стромкіх, гладкаствольных бярозак, цяжкіх дубовых камлёў. Асіпенка.
2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад. Мацалі снапы, прабіваючы іхнія калючыя камлі і затыкаючы глыбока руку, каб знайсці, ці няма дзе мокрага ці гнілога. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́на, ‑ы, ж.
1. Галаўны ўбор з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца знакам улады манарха. Царская карона. □ Жыў ды быў найлюты цар, Той краіны ўладар. У залатой сваёй кароне Ён сядзеў сабе на троне. Якімовіч. // Адбітак, малюнак падобнага прадмета па гербах, ордэнах і пад. Усе леснікі былі ўжо ў зборы, У лепшым стражніцкім уборы: У новых куртках са шнурамі, А на грудзінах са знакамі, На шапках «Н» было з каронай. Колас. Эмблемай, адметным знакам царскай юстыцыі была карона на падстаўцы з надпісам «Закон». Г. Кісялёў. // перан.; чаго. Аб прадмеце падобнай формы, падобнага выгляду. Калі хто-небудзь сцішыць мог Той боль, што я з тугою нёс, Дык гэта ты — зямны мой бог З каронай сонечнаю кос. Кірэенка. / у знач. прысл. каро́най. Дзяўчына паправіла рукой тугія бялявыя косы, што каронай ляжалі на галаве. Васілёнак.
2. перан. Улада манарха. Адрачыся ад кароны. Прыняць карону. // Дзяржаўная ўлада ў манархічнай краіне. Ходзіць май па свеце, Сцяг яго чырвоны Патрасае грозна Троны і кароны. Купала. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек. А. Александровіч.
3. Тое, што і крона 1. Пад каронай — Парасонам Ліпы пышнай і зялёнай — Адзінокі колас жыта Рос замкнёна і забыта. Колас. Уверсе ж кароны старых хвой, сходзячыся з двух бакоў сценкі, спляталі жывы полаг. Гартны.
4. Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення. Сонечная карона.
•••
Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) — гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не паменшае.
[Ад лац. corona — вянок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)