зладзе́йства, ‑а, н.

1. Занятак злодзея; крадзеж чужой маёмасці. Пакараць за зладзейства.

2. Зладзейскі ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заяві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што, аб чым, пра што і са злуч. «што».

Зрабіць заяву аб чым-н.

З. аб сваім намеры.

З. у міліцыю пра крадзеж.

|| незак. заяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак., што.

Ломячы, разбіць, адкрыць, развярнуць (што-н. запёртае, цэлае і пад.).

У. дзверы.

|| незак. узло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і узло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узло́м, -у, м.

Крадзеж з узломам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канакра́дства, ‑а, н.

Крадзеж коней; занятак канакрада. У Вепрах былі і Саўкавы прыяцелі, даўнейшыя хаўруснікі па часці канакрадства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скотокра́дство ср., юр. жывёлакра́дства, -ва ср., крадзе́ж жывёлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

похище́ние ср. выкрада́нне, -ння ср., крадзе́ж, род. крадзяжу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і крадзеж. Злавіць на кражы. □ Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы кражай не лічылася. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взлом узло́м, -му м.;

кра́жа со взломом крадзе́ж з узло́мам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покра́жа ж., разг. пакра́жа, -жы ж.; (воровство) крадзе́ж, -дзяжу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хище́ние ср., книжн. крадзе́ж, -дзяжу́ м.; раскрада́нне, -ння ср., раскра́дванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)