пухна́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пушысты, мяккі.

Пухнаты коцік.

Пухнатая шапачка.

2. Поўны, пухлы.

П. тварык.

|| наз. пухна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Меќалкакоцік на дрэвах’ (Янк. 2). Відаць, да мека ’мядзведзь’. Аналагічны семантычны пераход ’назва звера’ > ’коцік на дрэвах’ назіраецца ў бел. коцік, польск. kotka, славен. mačica, ням. Kätzchen, якія звязаны з ’кот’, чэш. jehněda — з ’ягнё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіцю́х ’нагах’ (ТС). Да папярэдняга ад назвы кацюка, параўн. коцік ’суквецце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́сік ’каташок’ (карэліц., Жыв, сл.). Да пёс (гл.). Названа паводле падабенства каташка з пушыстым маленькім сабачкам, параўн. коцік ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нехля, нэхля ’неахайная жанчына’ (брас., Нар. лекс.). Відаць экспрэсіўная форма ад няхлюя, ’тс’ ці пад., утвораная паводле мадэлі коця (< кот, коцік) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пражо́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць многа есці; абжора. Вось коцік з’еў тварог з зялёнай міскі. Што за пражора гэты кіска. Шушкевіч. / у знач. зб. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурлы́ка разг. мурлы́ка, -кі м. и ж.;

кот-мурлы́ка ко́цік-варко́цік, род. ко́ціка-варко́ціка м.; кот-варкату́н, род. ката́-варкатуна́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кот, ката, М каце, м.

Самец кошкі.

•••

Марскі кот — а) тое, што і коцік (у 2 знач.); б) род марскога ската.

Чаротавы кот — драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.

(Жыць) як кот з сабакам — пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Кату па пяту — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Мінулася кату масленіца; не ўсё кату масленіца гл. масленіца.

Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.

(Як) кот наплакаў — пра вельмі малую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́пях ’пупышка; невялікі плод’ (Сцяц.; слонім., Нар. словатв.), пупах, папаха ’пупышка; коцік на дрэве; кутас’ (ТС), пупех ’пупышка’ (в.-дзв., Шатал.), пупах ’тс’ (Сл. Брэс.), пупех, мн. л. пу‑ пяхё ’саскі грудзей’ (Скарбы), пупах ’тс’ (пін. Шатал.), сюды ж пу́пішак ’пупышка’ (карэліц., Нар. лекс.), укр. пу́ппях, пу́пʼяшок ’бутон; завязь’, рус. зах.-бранск. пу́плух, пу́плушек ’бутон; малое дзіця’. Да пуп ’набухшая пупышка’ з рэдкай суфіксацыяй, магчыма, палаталізаваны варыянт да пу́паха ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. пу́пышы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багня́1 ’ягня, баранчык’ (Нас.). Параўн. ст.-укр. багня (XVII ст.) ’тс’, чэш. bahnice ’аўца, што хутка дасць патомства’, славац. bahniatko ’ягня’ і г. д. Да геаграфіі слова параўн. Машынскі, JP, 11, 142–145. Утварэнне на аснове слав. *bagniti sę | (j)agniti sę ’ягніцца, цяліцца’ (форма з b‑ узнікла прэфіксальнай дэкампазіцыяй: ob‑agniti sęo‑bagniti sę‑bagniti sę: польск. bagnić się, чэш. bahniti se, балг. ба́гни се і г. д., гл. Ільінскі, PF, 11, 184; Машынскі, JP, 11, 145–147; Лорэнц, Pomor., I, 13; Лер-Сплавінскі, O pochodzeniu, 159 і наст.; Махэк₂, 221; Брукнер, 197; Бернекер, 24). А ўсё-такі ці не запазычанне гэта ў бел. і ўкр. мовах з зах.-слав. моў?

Багня́2 ’пушыстая пупышка на вярбе’ (Нас.). Параўн. ба́гнята ў Бярынды, 189: «Ва́їе: пру́тье фині́ково, ро́зки дактѷлу, або полмо́вого де́рева, з квѣтом лоза́, ба́гнѧта, шутки». Укр. багня́, багні́тка ’каташок, коцік на дрэве’, польск. bagniątko ’тс’ і г. д. Да багня́1 (коцікі на дрэве, асабліва пушыстыя, часта носяць назву ягня, параўн. яшчэ ўкр. ба́зька ’аўца; коцік на дрэве’; слав. (j)agnędъ: чэш. jehněd ’тс’; Бернекер, 25). Параўн. Махэк₂, 221; Бернекер, 25; Брукнер, 197; Ільінскі, PF, 11, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)