пратары́ць, -тару́, -то́рыш, -то́рыць; -то́раны; зак., што.
Пракласці хадзьбой, яздой, зрабіць наезджаным, добра вядомым.
П. шлях, дарогу.
Юрый Гагарын пратарыў (перан.) дарогу ў космас.
|| незак. прато́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касмана́ўт, ‑а, М ‑наўце, м.
Удзельнік палёту ў космас. Лётчык Ю.А. Гагарын — першы касманаўт. Будучыя касманаўты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакары́ць, -кару́, -ко́рыш, -ко́рыць; -ко́раны; зак., каго-што.
1. Падпарадкаваць сваёй уладзе, заваяваць.
П. крэпасць.
Чалавек пакарыў космас.
2. перан. Выклікаць у каго-н. сімпатыю, давер да сябе.
П. дзявочае сэрца.
|| незак. пакара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пакарэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пратары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.
Пракласці яздой, хадзьбой (дарогу і пад.). Раней тут дарогі не было, яе пратарылі партызаны. Янкоўскі. Следам [за першым савецкім спадарожнікам] пратарыў першую сцежку ў космас наш чалавек. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-што.
Пакінуць, перастаць любіць каго‑, што‑н. [Маці:] — Ты .. [Тальку] не любіш, сынок? — Разлюбіў, — буркнуў Вова. Марціновіч. А мы, ірвануўшыся ў космас, Сваёй не разлюбім зямлі. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да космасу, звязаны з асваеннем космасу. Касмічная прастора. Касмічны век. Касмічная лабараторыя. // Прызначаны для палёту ў космас, для работы ў космасе. Касмічны карабель. Касмічная ракета. Касмічная метэастанцыя.
•••
Касмічная скорасць гл. скорасць.
Касмічны апарат гл. апарат.
Касмічны пыл гл. пыл.
Касмічныя прамяні гл. прамень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раке́тчык, ‑а, м.
1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.). Лавілі і білі ракетчыкаў. Злавілі двух дыверсантаў, якія прабіраліся да моста са скрынкамі толу. Лынькоў.
2. Той, хто служыць у ракетных войсках. Збілі нашы ракетчыкі Паўэрса — Гістарычны архіўны факт... Панчанка.
3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцягне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыцягнуць (у 4 знач.).
2. Тое, што і прыцяжэнне. Вобразна кажучы, чалавек набыў ужо такую сілу, што пераадолеў зямное прыцягненне і вырваўся ў космас. «Звязда». Надта доўга чалавек не мог вырвацца з палону зямнога прыцягнення. Шыцік. За межамі зямнога прыцягнення і галасы і немага — званчэй. Федзюковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сусве́т ’увесь свет’, ’зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй’, ’асобная частка сусвету’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), сусьве́т ’усясвет, космас’ (Ласт., Яруш.; Беларусіка, 14, 225), сусве́тный ’усясветны; з усяго свету першы’: сусветны злодзей (Нас.), сусве́тны (сусьве́тны) ’усясветны’, ’што паходзіць з белага свету’ (Гарэц., Яруш., Ласт., Варл.), ’касмічны’ (Беларусіка, 19, 226), сусве́цце ’людзі, наезджыя адусюль’ (Барад.). Рус. сусве́тный ’агульны, усясветны’. Відаць, з першаснага усясвет (гл.), што з’яўляецца калькай ням. Weltall ’сусвет’ < Welt ’свет’ і all‑ ’увесь’, з заменай уся‑ на су- са значэннем сукупнасці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
межава́ць, мяжую, мяжуеш, мяжуе; незак.
1. Разм. Тое, што і межавацца (у 1, 2 знач.). Той куток Беларусі, дзе я нарадзіўся, межаваў некалі па Дзвіне з Заходняй Беларуссю, якая ў той час была акупіравана Панскай Польшчай. Хадкевіч. Для чалавека любой эпохі падарожжа ў космас будзе рамантыкай, якая мяжуе з летуценнем. Шыцік. Мяжуе гора з добрай радасцю... Панчанка.
2. што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)