намо́кнуць, -ну, -неш, -не; намо́к, -кла; -ні́; зак.

Стаць мокрым, прамокнуць.

Н. пад дажджом.

|| незак. намака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Начэ́льнікі ’абіўка з тонкіх дошак у вушаках’ (гродз., КЛА). Да чало ’пярэдняя частка’, параўн. рус. начёльники ’два брусы над чалом печы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збля́кнуць, -ну, -неш, -не; збляк, -кла; -ні; зак.

1. Страціць яркасць, афарбоўку.

Ружовыя фарбы збляклі.

2. Завянуць, страціць свежасць.

Трава зблякла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыні́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні́; зак., да каго-чаго.

Прыціснуцца, прыпасці.

П. да зямлі.

|| незак. прыніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбра́кнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -бра́к, -кла; зак.

Разбухнуць ад вільгаці, размокнуць, размякнуць.

Дзверы разбраклі.

|| незак. разбрака́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узні́кнуць, -ну, -неш, -не; узні́к, -кла; зак.

Пачацца, стварыцца, зарадзіцца.

Узнікла недавер’е.

|| незак. узніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узнікне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́ркнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; змерк, -кла; зак.

1. гл. меркнуць.

2. перан. Страціць сілу, значэнне.

Слава змеркла.

|| незак. змярка́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; змоўк, -кла; -ні; зак.

Перастаць гучаць ці перастаць гаварыць.

Музыка змоўкла.

Кулямёт змоўк.

Апавядальнік змоўк.

|| незак. змаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́кнуць сов. размо́кнуть;

папе́ра ~кла — бума́га размо́кла;

гаро́х ~к — горо́х размо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)