Люб ’любімы, каханы, прыемны’ (Др.-Падб.). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж., тваё, твайго́, н., мн. твае́, тваі́х; займ. прынал.

1. Які мае адносіны да цябе, належыць табе.

Т. дом.

Твая кніга.

Тваё паліто.

2. у знач. наз. твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж. Муж, каханы або жонка, каханая. — Ці т. дома? — Не, кудысьці пайшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Уст. Каханы (каханая), любы (любая), мілы (мілая). Яраслаўна, тужачы па ладу, заламала рукі на сцяне. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненагля́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Каханы, самы дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой! Валасевіч. І заспала [старая]. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка. Брыль. / у знач. наз. ненагля́дны, ‑ага, м.; ненагля́дная, ‑ай, ж. Ужо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Вых[о]дзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы. Багдановіч.

2. Такі, на якога нельга наглядзецца, якім нельга налюбавацца; вельмі прыгожы. [Скакун:] Эх, красуня ты мая, ненаглядная. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’я́цтва, ‑а, н.

1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

2. Безразважнасць, неразумны ўчынак; недарэчнасць. [Вайтовіч:] — Я да такога вар’яцтва, каханы мой, не дайду. Знішчаць сваё, набытае працай... У мяне не расшчэмяцца вось гэтыя пальцы запаліць сярнічку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы). Аксён хмурыць лоб. Відаць, як блізка прымае ён гэта ўсё да сэрца. Колас. І не хмур, каханы, бровы: Хмурыць іх няма прычыны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, да якога імкнуцца, якога чакаюць, хочуць. Калі ласка! Калі ласка! Тут заўсёды месца ёсць, — Не саромейся ж, Параска, Ты для нас — жаданы госць. Крапіва. Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз — жаданая зямля! Багдановіч. // Любімы, дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́бы, лю́бый ’які выклікае пачуццё любві; блізкі, дарагі, мілы сэрцу, каханы’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС; мядз., Сл. ПЗБ), ’той, каго любяць, шкадуюць’ (КЭС, лаг.). Укр. лю́бий ’тс’, люб ’мілы’, лю́ба ’каханая’; рус. люб, любый (люба ’каханая’); польск. устар. luby, н.- і в.-луж. luby (прыметнік і назоўнік), палаб. lʼaibě (< ljubъjь); чэш. libý, ст.-чэш. ľubý, ľub, ľúb, славац. ľúby (ľúba ’каханая’); славен. ljȗb, ljúba ’мілы, каханы, дарагі’ (ljúbiкаханы’, ljȗba ’каханая’), серб.-харв. паўн.-зах. љуб (з XVII ст. і як назоўнік), љу́ба ’жонка’, макед. љуба ’каханая’, ’жонка’, балг. люба ’любка, каханая’, ст.-слав. любъ ’мілы, прыемны’. Прасл. lubъ ’мілы, прыемны, каханы’ (Слаўскі, 4, 360–362), роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. liaupsė́ ’пашана’, ’хвалебная песня’, liáupsinti ’ўсхваляваць’, ст.-інд. lúbhayati ’моцна жадае’, lōbhas ’жаданне, прага’, lōbháyati ’ўзбуджае жаданне’, гоц. liufs, ст.-в.-ням. liob, н.-в.-ням. lieb, ст.-грэч. λυπτά ’юрлівая’, ’каханка’, лац. lubet (libet) ’мне падабаецца’, ’я жадаю, маю ахвоту’, lubīdō, libīdō ’страснае жаданне’, алб. laps ’жадаю, прагну’ — і.-е. *leubhos (Фасмер, 2, 544; Слаўскі, 4, 360–362; Скок, 2, 337–339; Бязлай, 2, 146; Шустар-Шэўц, 12, 864; БЕР, 3, 572; Трубачоў, Эт. сл., 15, 181–182). Сюды ж лю́бенькі, любе́нькі, лю́бінькі, любу́нка — ветлівы зварот да людзей, любе́й ’мілей’, любе́йшы ’мілейшы’ (Бяльк., Шат., Нас., Мікуц., Рам. 8–9; КЭС, лаг.), лю́ба, лю́бо ’міла, з любоўю’, ’падабаецца’, ’па сэрцу’, ’добра’ (ТСБМ, Бяльк., Растарг., ТС; калінк., З нар. сл.; воран., Сл. ПЗБ), любя ’даспадобы’ (мядз., Жыв. сл.)

Любы́ ’кожны, усякі’, ’які хочаш (на выбар)’, ’абы-хто’ (ТСБМ, ТС; КЭС, лаг.; брасл., Сл. ПЗБ), рус. любой, ст.-рус. любой ’які хочаш’ (XVI ст.), славен. poljúben, чэш. libovolný, славац. ľubovolný ’тс’. Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каха́нак, ‑нка, м.

Разм.

1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень. Чарот.

2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысу́ха1 ’каханая, любая’ (ТСБМ), ’прыгажуня, чараўніца’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. присо́хнути ’адчуўшы сімпатыю, прыхільнасць да некага, надта пакахаць яго’, рус. дыял. прису́хакаханы чалавек; прыгажуня’, ’чараўніца’. Гл. наступнае слова.

Прысу́ха2 ’злая (міфічная) істота’; ’звышнатуральная сіла’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Утворана ад прысушыць ’прыманіць варажбой, прымусіць каго-небудзь сохнуць ад кахання’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Мат. Гом.), гл. сушыць. Параўн. рус. дыял. прису́ха ’прыварожванне, чараўніцтва; вядзьмарства’; укр. прису́шений ’прычараваны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)