вазі́ць, важу́, во́зіш, во́зіць; незак., каго-што.

1. Тое, што і везці (але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

В. дровы з лесу.

2. Катаць.

В. дзіця ў калясачцы.

|| наз. во́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́тва ’месца, дзе на вялікдзень качалі яйкі’ (Нар. сл.). Да катаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разка́ты ’разгорнуты, распрастаны’ (напр.: лісце бульбы) (Ян.). Утворана ад раската́ць, гл. катаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

катану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да катаць.

2. Паехаць куды‑н. — А я білетаў не дастаў, — бесклапотна паведаміў Віцька. — Раскупілі. Таму мая прапанова: сядзем на аўтобус і катанём за горад. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вазі́ць, важу, возіш, возіць; незак., каго-што.

1. Дастаўляць, перамяшчаць каго‑, што‑н. пры дапамозе транспарту. Вазіць пасажыраў. □ Дзень пры дні.. [Леапольд Гушка] вазіў каменне.. на шашу. Чорны.

2. Катаць. Вазіць дзяцей на аўтамабілі.

•••

Вазамі вазіць — вазіць у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Катаць, вазіць каго‑, што‑н. Што ты яго раскатваеш?

2. Разм. Тое, што і раскатвацца ​1. Што гэта будзе, калі кожны возьмецца раскатваць, куды яму ўздумаецца. Аднаму па дзяцей пад’ехаць, другому на кірмаш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праката́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Спец. Падвергнуць пракатцы. Пракатаць жалеза.

праката́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.). — Дзядзечка Пракатайце! — чуюцца праз шум матора воклічы дзяцей. Гамолка.

2. Катаць каго‑н. некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валі́ць1 ’прымушаць упасці, перакульваць’ (БРС). Рус. валить, укр. валити, польск. walić, в.-луж. walić, н.-луж. waliś ’круціць’, чэш. valiti ’каціць’, славац. váľať ’валіць (дрэва)’, балг. ва́лям, макед. валка ’валяць, катаць’, серб.-харв. ва́лјати, славен. valíti, ст.-слав. валити. І.‑е. паралелі: літ. võliotiкатаць’, лат. uolîtкатаць, круціць’, ст.-інд. válati ’ён круціцца, паварочваецца’, ст.-в.-ням. wuolên ’качаць’, лац. volvo ’катаю, кручу’, грэч. ἐλύω ’катаю, закручваю’. Гл. вал2 у Фасмера, 1, 268. Параўн. Шанскі, 1, В, 12; Брукнер, 599–600; БЕР, 1, 116–117; Скок, 3, 562–563.

Валі́ць2 ’вырабляць з воўны’ (Бяльк.); ’качаць, збіваць сукно’ (КЭС), валка (тканіны) (КТС). Да валіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вал1 ’хваля’ (КТС, Мядзв., Яшк.), валам валіць (Некр.). Рус. вал, укр. вал, польск. wał, в.-луж. wała, н.-луж. wał, чэш. val, слав. val, балг. валямкатаць, варочаць’, макед. вала ’валяць, катаць’, серб.-харв. ва̄л, ва̑ла, славен. val, ц.-слав. валъ. Прасл. *val‑, роднаснае з літ., võliotiкатаць’, алб. vale ’хваля’, ст.-в.-ням. wuolên ’рыцца’, ст.-інд. válati ’кру́ціцца’ (Праабражэнскі, 1, 63–64; Фасмер, 1, 268; Шанскі, 1, В, 9; Рудніцкі, 1, 297; БЕР, 1, 116; Махэк₂, 676).

Вал2 ’вал; штучныя земляныя ўзгоркі’ (КЭС); ’штучны земляны насып у выглядзе вялікага бурта з грэбнем’ (Пал.); ’узгорак’ (Яшк.); ’высокае месца, груд пасярод балота’ (Янк. II). Рус. вал, укр. вал, польск. wal, чэш. val, слав. val. Праз польскае з с.-в.-ням. wall ’тс’ (Праабражэнскі, 1, 63; Фасмер, 1, 268; Шанскі, 1, В, 8–9; Рудніцкі, 1, 298, 304; Махэк₂, 675).

Вал3 (тэхн.) ’вал’ (БРС); ’вал у калодзежы’ (Сцяшк.). Паводле Булыкі., Запазыч., 56, праз польск. wal < ст.-в.-ням. wal. Больш верагодна, што гэта ўсходнеславянскае ўтварэнне ад запазычанага з ням. мовы Walze ’вал, цыліндр’ (Шанскі, 1, В, 9). У спецыяльных значэннях (карданны вал, агнявы вал і пад.) — семантычнае запазычанне з рускай мовы.

Вал4 ’доўгія вузкія кучы сена’ (Шатал.); ’сена з некалькіх пакосаў, складзеных разам’ (Выг. дыс.). Да валіць і вал1.

Вал5 ’тоўстая пража з дрэннага валакна і само такое валакно’ (КЭС); ’адходы, якія астаюцца пры апрацоўцы льну мяліцай’ (Сцяшк. МГ); ’кудзеля, якая аддзяляецца ад кужалю пры трапанні льну’ (Янк. II); ’грубая пража’ (Шн., 3). Да валіць. Семантычны пераход няясны. Параўн. Рудніцкі, 1, 298.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)