косови́ще кассё, -сся́ ср., касі́льна, -на ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уто́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.
Уткнуць, усадзіць што-н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго-н.
У. кассё ў зямлю.
|| незак. уто́ркваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касі́льна, ‑а, м.
Тое, што і кассё. Прытаміўшыся, [Якім] утыркнуў касільна ў вязкую зямлю і ўзяўся мянташыць касу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаўё, ‑я, н.
Абл. Кассё. А мой мілы ўсё сцеле, Косіць росныя травы. У руках яго дужых Касаўё прапацела. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаві́льна, ‑а, н.
Абл. Кассё. Толік узышоў на загон, паставіў касу, утыркнуўшы яе касавільнам у зямлю, узяў у руку мянташку. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Касаві́льна ’кассё’ (Касп.), да касавіла (гл.) з дабаўленнем суфікса ‑ьno (SP, 1, 136–137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаві́ла ’кассё’ (Касп.). Нерэгулярна да касіць, каса (гл.). Параўн. матавіла і інш. Скл. суфікс ‑ov‑idlo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаўё ’кассё’ (ТСБМ, Касп., Шатал., Нар. лекс.). Утворана ад каса 2: кас‑аў‑ё (*kos‑ov‑ьje).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стоўб, стаўба, м.
Абл. Слуп. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю-ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і шоргаць. Хвіліну стаяў [Васіль], уткнуўшы кассё ў балота, няўпэўнена, гарачымі, дрыготкімі рукамі шаргаў па касе мянташкай. Мележ. [Дзяўчына] хуценька шаргае сандалямі па ржышчы і здаецца Шаманскаму зусім маленькай, быццам не ідзе, а коціцца па зямлі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)