стыкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. (спец.).
Цесна, шчыльна злучацца канцамі, часткамі.
Касмічныя караблі стыкаваліся на арбіце.
|| наз. стыко́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы; мн. -і, -ко́вак, ж. і стыкава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
радыёастрано́мія, ‑і, ж.
Раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітых імі радыёхваль і даследавання паглынання гэтых хваль міжзорным асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябе́сны, -ая, -ае.
1. гл. неба.
2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.
Над цудам цуд н.
Нябеснае стварэнне.
3. Які мае колер неба; светла-блакітны.
Н. колер.
○
Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́смас, -у, м.
1. Сусвет (Сонечная сістэма, зоркі, галактыкі і пад.).
2. Прастора, якая распасціраецца за межамі зямной атмасферы на вышыні, большай за 100 км.
Палёт у к.
Асваенне космасу.
|| прым. касмі́чны, -ая, -ае.
К. карабель.
К. палёт.
Касмічныя прамяні.
К. век.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
косми́ческий касмі́чны;
косми́ческие лучи́ физ. касмі́чныя прамяні́;
косми́ческая пыль астр. касмі́чны пыл;
косми́ческий кора́бль касмі́чны карабе́ль.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да космасу, звязаны з асваеннем космасу. Касмічная прастора. Касмічны век. Касмічная лабараторыя. // Прызначаны для палёту ў космас, для работы ў космасе. Касмічны карабель. Касмічная ракета. Касмічная метэастанцыя.
•••
Касмічная скорасць гл. скорасць.
Касмічны апарат гл. апарат.
Касмічны пыл гл. пыл.
Касмічныя прамяні гл. прамень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ствары́ць, ствару́, ство́рыш, ство́рыць; ство́раны; зак.
1. каго-што. Зрабіць існуючым.
С. касмічныя караблі.
С. хімічную прамысловасць.
2. што. Сфарміраваць, арганізаваць.
С. фірму.
С. пры інстытуце падрыхтоўчыя курсы.
3. што. Забяспечыць што-н., зрабіць магчымым што-н.
С. умовы для нармальнай работы.
4. Напісаць, скласці; намаляваць моўнымі сродкамі.
С. добры падручнік.
С. жывы вобраз народа.
|| незак. ствара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. стварэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
Пачаць (пачынаць) спартыўнае спаборніцтва па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню. Першымі стартуюць жанчыны на дыстанцыю 15 км на дарожных машынах. «Звязда». // Пачаць (пачынаць) палёт, узляцець (узлятаць) на лятальным апараце. Фантастыка? А колькі год мінула, Як першы спадарожнік стартаваў? Грахоўскі. Перш чым «Гедэон» стартаваў, наземныя і касмічныя станцыі доўга вывучалі прастору вакол намечанага раёна. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́нь м., в разн. знач. луч;
со́нечны п. — со́лнечный луч;
рэнтге́наўскія ~мяні́ — рентге́новские лучи́;
п. надзе́і — луч наде́жды;
○ інфрачырво́ныя ~мяні́ — инфракра́сные лучи́;
касмі́чныя ~мяні́ — косми́ческие лучи́;
като́дныя ~мяні́ — като́дные лучи́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праме́нь, ‑я; мн. прамені, ‑яў і прамяні, ‑ёў; м.
1. Вузкая паласа святла, якая ідзе ад якой‑н. крыніцы святла або прадмета, які свеціцца. Тонкаю ніткаю прашыўся з неба прамень сонца. Арабей. У левай руцэ Фёдар Цімафеевіч трымаў ліхтар, які кідаў уперад нядоўгі, але шырокі прамень святла. Васілёнак. // перан.; чаго. Хуткае, нечаканае праяўленне чаго‑н., пробліск. [Лютынскі:] Ніводзін прамень славы іх [бальшавікоў] не ўпадзе на тваю галаву. Крапіва.
2. звычайна мн. (прамяні́, ‑ёў). Спец. Лініі распаўсюджання энергіі хваль (электрамагнітных, светлавых і пад.). Рэнтгенаўскія прамяні. Прамяні радыя.
•••
Інфрачырвоныя прамяні — нябачныя прамяні, якія складаюць частку спектра, што працягваецца далей бачнай часткі ад чырвонага яго канца.
Касмічныя прамяні — асобыя прамяні, якія пранікаюць у атмасферу з космасу і нясуць у сабе вялікую энергію.
Катодныя прамяні — паток электронаў, які наглядаецца пры электрычным разрадзе ў трубцы з разрэджаным газам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)