Касмічныя даследаванні 1/379, 441, 487, 606; 5/492

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Касмічныя прамяні 1/393; 3/268; 5/497, 534, 539; 7/174, 184

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМІ́ЧНЫЯ ПРАМЯНІ́,

патокі атамных ядраў і элементарных часціц у космасе і атмасферы. К.п. ў космасе наз. першаснымі (ПКП); прамяні, якія ўзнікаюць ад узаемадзеяння ПКП з рэчывам атмасферы ці міжзорнага газу, наз. другаснымі (ДКП).

У склад ПКП уваходзяць пратоны (92%), α-часціцы (7%), інш. ядры і электроны (1%). Большасць ПКП з энергіямі ад 1 да 10​8 ГэВ прыходзяць на Зямлю з Галактыкі і толькі невял. іх колькасць звязана з актыўнасцю Сонца. ПКП з энергіяй большай за 10​8 ГэВ, але меншай за 5∙10​10 ГэВ, магчыма, прыходзяць з Метагалактыкі. Найб. верагодныя крыніцы галактычных ПКП — успышкі звышновых зорак і пульсары, якія пры гэтым утвараюцца. Поўная энергія, што пераносіцца ПКП на Зямлю, невял. і параўнальная з энергіяй бачнага святла зорак. Узаемадзеянне ПКП (большасць іх часціц зараджана дадатна) з магн. полем Зямлі выклікае шэраг т.зв. геамагнітных з’яў, напр., залежнасць інтэнсіўнасці К.п. з энергіяй ~1 ГэВ ад геамагнітнай шыраты і даўгаты. У склад ДКП уваходзяць усе вядомыя элементарныя часціцы. На ўзроўні мора ДКП падзяляюць на жорсткія (μ-мезоны) і мяккія (электроны, пазітроны і фатоны) кампаненты. Мяккія кампаненты ДКП разам з ядз. каскадам утвараюць шырокія атмасферныя ліўні (магутныя патокі другасных часціц), папярочнік якіх дасягае соцень метраў. К.П выкарыстоўваюцца для вывучэння працэсаў узаемадзеяння элементарных часціц і іх структуры, а таксама для выяўлення і вывучэння астрафіз. працэсаў, што адбываюцца ў нетрах Сусвету.

І.​С.​Сацункевіч.

т. 8, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫЯ КАСМІ́ЧНЫЯ НАВІГАЦЫ́ЙНЫЯ СІСТЭ́МЫ,

спадарожнікавыя сістэмы вызначэння каардынат рухомага аб’екта, аснашчанага адпаведнай апаратурай. Рас. сістэма наз. ГЛАНАСС (ад ГЛАбальная НАвігацыйная Спадарожнікавая Сістэма), амерыканская GPS (ад Global Positioning System глабальная сістэма вызначэння каардынат).

Кожная з сістэм мае 24 штучныя спадарожнікі Зямлі (ШСЗ) на спец. арбітах і сетку наземных станцый вызначэння каардынат ШСЗ і інш. параметраў. Апаратура карыстальніка прымае навігацыйныя радыёсігналы ад 4 ШСЗ і аўтаматычна вызначае каардынаты, скорасць руху і дакладны час аб’екта на зямлі, моры ці ў паветры і на ўбудаваным дысплеі паказвае напрамак руху да зададзенага пункта на электроннай карце мясцовасці. Навігацыйная інфармацыя ад прыёмніка можа выкарыстоўвацца таксама для работы аўтапілота, радара ці інш. апарата. Другое прызначэнне М.к.н.с. — аўтам. сачэнне за месцазнаходжаннем рухомых аб’ектаў (напр., з мэтай бяспекі руху). У гэтым выпадку рухомы аб’ект дадаткова мае спец. апаратуру для перадачы навігацыйнай інфармацыі на дыспетчарскі цэнтр, напр., авіякампаніі, параходства, аўтамаб. ці аўтобуснага парку.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 10, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМІ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ ВЫВУЧЭ́ННЯ І КАНТРО́ЛЮ ПРЫРО́ДНАГА АСЯРО́ДДЗЯ,

сукупнасць метадаў, спосабаў і апаратуры для фіксавання параметраў, вывучэння і кантролю будовы, саставу і дынамікі прыроднага асяроддзя з космасу. З дапамогай ШСЗ вядуць пошук карысных выкапняў, вывучаюць дынаміку перыяд. (сутачных, сезонных і інш.) і эпізадычных (ураганы, тайфуны, вывяржэнні вулканаў, пылавыя буры і інш.) прыродных з’яў, фіксуюць праявы антрапагеннай дзейнасці (рэгіянальныя змены ландшафтаў вакол гарадоў, забруджванне вод, энергет. страты з індустр. і жылых аб’ектаў і інш.). З дапамогай касм. метадаў назірання вызначаюць запас вільгаці на палях, стан пасеваў с.-г. культур, прагназуюць ураджай і інш. У лясной гаспадарцы выкарыстоўваюцца для картаграфавання ляснога фонду, інвентарызацыі лясных рэсурсаў і інш. Вызначаюцца высокай навук. і эканам. эфектыўнасцю. Уваходзяць у сістэму экалагічнага маніторынгу.

т. 8, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

касмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. космас.

2. перан. Грандыёзны, велізарны.

Касмічныя маштабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касмі́чны касмі́чная касмі́чнае касмі́чныя
Р. касмі́чнага касмі́чнай
касмі́чнае
касмі́чнага касмі́чных
Д. касмі́чнаму касмі́чнай касмі́чнаму касмі́чным
В. касмі́чны (неадуш.)
касмі́чнага (адуш.)
касмі́чную касмі́чнае касмі́чныя (неадуш.)
касмі́чных (адуш.)
Т. касмі́чным касмі́чнай
касмі́чнаю
касмі́чным касмі́чнымі
М. касмі́чным касмі́чнай касмі́чным касмі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пульса́ры, -аў, адз.а́р, -а, м. (спец.).

Касмічныя крыніцы выпрамяненняў, якія дасягаюць Зямлі ў выглядзе імпульсаў, што перыядычна ўзнікаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіяцы́йна-касмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. авіяцы́йна-касмі́чны авіяцы́йна-касмі́чная авіяцы́йна-касмі́чнае авіяцы́йна-касмі́чныя
Р. авіяцы́йна-касмі́чнага авіяцы́йна-касмі́чнай
авіяцы́йна-касмі́чнае
авіяцы́йна-касмі́чнага авіяцы́йна-касмі́чных
Д. авіяцы́йна-касмі́чнаму авіяцы́йна-касмі́чнай авіяцы́йна-касмі́чнаму авіяцы́йна-касмі́чным
В. авіяцы́йна-касмі́чны (неадуш.)
авіяцы́йна-касмі́чнага (адуш.)
авіяцы́йна-касмі́чную авіяцы́йна-касмі́чнае авіяцы́йна-касмі́чныя (неадуш.)
авіяцы́йна-касмі́чных (адуш.)
Т. авіяцы́йна-касмі́чным авіяцы́йна-касмі́чнай
авіяцы́йна-касмі́чнаю
авіяцы́йна-касмі́чным авіяцы́йна-касмі́чнымі
М. авіяцы́йна-касмі́чным авіяцы́йна-касмі́чнай авіяцы́йна-касмі́чным авіяцы́йна-касмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вае́нна-касмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-касмі́чны вае́нна-касмі́чная вае́нна-касмі́чнае вае́нна-касмі́чныя
Р. вае́нна-касмі́чнага вае́нна-касмі́чнай
вае́нна-касмі́чнае
вае́нна-касмі́чнага вае́нна-касмі́чных
Д. вае́нна-касмі́чнаму вае́нна-касмі́чнай вае́нна-касмі́чнаму вае́нна-касмі́чным
В. вае́нна-касмі́чны (неадуш.)
вае́нна-касмі́чнага (адуш.)
вае́нна-касмі́чную вае́нна-касмі́чнае вае́нна-касмі́чныя (неадуш.)
вае́нна-касмі́чных (адуш.)
Т. вае́нна-касмі́чным вае́нна-касмі́чнай
вае́нна-касмі́чнаю
вае́нна-касмі́чным вае́нна-касмі́чнымі
М. вае́нна-касмі́чным вае́нна-касмі́чнай вае́нна-касмі́чным вае́нна-касмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)