мы́льніца, ‑ы, ж.
Каробачка ці спецыяльны сподак для мыла. Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пу́драніца, ‑ы, ж.
Спецыяльная каробачка для пудры. Пасажыр з верхняй лаўкі.. расказваў, як яму аднойчы зляцела на галаву раскрытая пудраніца нейкай дзяўчыны і як ён потым усю дарогу не мог ачысціцца ад пудры. Васілёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
коробо́к м.
1. (лукошко) каро́бачка, -кі ж.; ко́шык, -ка м.;
2. см. коро́бочка;
коробо́к спи́чек па́чак запа́лак.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Мы́льніца ’каробачка ці спецыяльны сподак для мыла’ (ТСБМ). Відаць, з рус. мыльница ’тс’ (у польск. мове mydlniczka).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
коро́бочка уменьш.-ласк.
1. скры́начка, -кі ж.; каро́бачка, -кі ж.; кардо́нка, -кі ж.; бляша́начка, -кі ж.; пу́шачка, -кі ж.; см. коро́бка;
2. бот. каро́бачка, -кі ж.; (у льна — ещё) гало́ўка, -кі ж.; (у мака — ещё) ма́каўка, -кі ж.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
партаба́к, ‑а, м.
Невялікая каробачка для тытуню, табакі або папярос. [Кавалёў] дастаў партабак і ў тоўстых пальцах згарнуў тонкую як запалка цыгарку, прыпаліў яе і зацягнуўся. Чарнышэвіч. Лаўрэн Карпавіч выняў з кішэні партабак, узяў з яго дзве папяросы і адну даў Паўлу. Гроднеў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Кубаркі́ ’зараснікі бабоўніку або капытніку’ (Яшк.). Назва расліны бабоўнік адпавядае форме яе плода (каробачка) (БелСЭ, 2, 38). Гл. кубар 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Партсіга́р ’невялікая плоская каробачка, у якой носяць папяросы’ (ТСБМ). З рус. портсига́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. porte‑cigare ’тс’ ад porter ’насіць’ і cigare ’сігара’ (ССРЛЯ, 10, 129).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пудэ́лак ’карабок’ (Яруш.; Сл. ПЗБ), ’скрыначка’ (Сцяшк.), ’пенал’ (Жд. 2), пудэлко ’невялікая папяровая, драўляная або металічная каробачка’ (Скарбы), пудэлачко ’драўляная каробачка’ (Сцяшк. Сл.), пудэлочко бляшанае ’вядро з бляхі’ (В. В.), пудэлочок ’карабок; шкляная баначка’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. пудла ’каробка, футляр’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 102), укр. пудле, пуделок, пуделко ’тс’. З польск. pudło ’від ёмістасцямі’), паводле Банькоўскага (2, 963), “выключна польскае слова” няяснага паходжання; Махэк₂ (497) выводзіць чэш. дыял. pudło ’мера збожжа, каробка’ з н.-ням. pudel (нова-в.-ням. Paudel) ’каробка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прытаба́к ’капшук’; ’партсігар’ (Мат. Гом.; Сл. Брэс.), прытаба́шніца, прытаба́шныца ’скрынка, каробачка з бяросты для нюхальнага тытуню’, прытаба́чныця ’партсігар’ (брэсц., З нар. сл., Сл. Брэс.). З пры і табак, магчыма, па ўзору партсігар.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)