Базграні́на ’ўсялякая ўсячына, мешаніна’, лухта, бязглуздзіца’ (Нас.). Запазычанне з польск. bazgraninaкаракулі, мазня’ (bazgrać ’незразумела пісаць, пэцкаць паперу’; у польск. мове гэта наватвор з XVIII ст., паходжанне яго няяснае, гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 29; вельмі няпэўна Махэк₂, 49: пераробка слова skrabač).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу. Пагойдваць нагой. □ Вада пагойдвае лодку, асабліва калі набліжаецца наш цеплаход. Сачанка. Фурман спяваў нешта сумнае і шырокае, пагойдваў у такт спевам галавою. Караткевіч. / у безас. ужыв. Аўтобус пагойдвала, ручка скакала па паперы, выводзячы каракулі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што цяжка разабраць, прачытаць. Алесь падаў сакратару ліст — кавалачак паперы ў клетку, спісаны крывым, неразборлівым почыркам. Галавач. Высокі, белабрысы камендант доўга гартаў акты, углядаўся ў неразборлівыя каракулі падпісаў. Асіпенка. // Незразумелы, няясны. Гутарка прысутных злівалася ў неразборлівы гоман. Пестрак. З вагона, у тлуме галасоў, пачуўся неразборлівы адказ. Пальчэўскі.

2. Які не вызначаецца разборлівасцю, патрабавальнасцю. Неразборлівае карыстанне сродкамі выражэння [у паэме] прывяла да пэўнай аднастайнасці, рытмічнай і маляўнічай. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)