ахра́п’е, ‑я, н., зб.

Бацвінне, капуснік і рознае агароднае пустазелле як корм для жывёлы. Назбіраць ахрап’я для кабаноў. □ Узнялі яе зарання, Не паспела і паспаць, Загадалі да снядання На ахрап’е назбіраць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піталі́шкі ’бялян-капуснік’ (паст., Сл. ПЗБ; паст., астрав., ЛА, 1). Балтызм. Параўн. літ. peteliškė ’матылёк’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 524), а таксама Зданцэвіч (LP, 1960, 345) пра польск. pauliška, patyliška ’матылёк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)