капу́снік, -у і -а, м.

1. -у, зб. Капуснае лісце.

2. -а, мн. -і, -аў, перан. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і іншых з аматарскімі нумарамі жартаўліва-парадыйнага характару.

Студэнцкі к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капу́снік

‘капуснае лісце’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. капу́снік
Р. капу́сніку
Д. капу́сніку
В. капу́снік
Т. капу́снікам
М. капу́сніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

капу́снік

‘вечарынка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капу́снік капу́снікі
Р. капу́сніка капу́снікаў
Д. капу́сніку капу́снікам
В. капу́снік капу́снікі
Т. капу́снікам капу́снікамі
М. капу́сніку капу́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

капу́снік м.

1. -ку собир. капу́стный лист;

2. -ка разг. (вечеринка) капу́стник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«капу́снік»

т. 8, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капу́снік, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Разм. Агарод, поле, засаджанае капустай. Маці ў капусніку была, .. капусту палола там. Ставер.

2. ‑у, зб. Разм. Капуснае лісце. Наламаць капусніку. □ Пасярод двара стаяла карова і ела з кучы капуснік. Чорны.

3. ‑а; перан. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і інш. з самадзеннымі нумарамі жартаўліва-парадыйнага характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капу́снік м

1. (поле) Khlfeld n -(e)s, -er;

2. перан, разм (вечарынка) bnter bend (bei Schauspielern und Studenten)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

капу́снік Грады; месца, дзе расла капуста (Ваўк. Сцяшк., Слаўг.). Тое ж капу́сцішча, капусце́нішча, капу́снічча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

бяля́н-капу́снік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бяля́н-капу́снік беляны́-капу́снікі
Р. беляна́-капу́сніка беляно́ў-капу́снікаў
Д. беляну́-капу́сніку беляна́м-капу́снікам
В. беляна́-капу́сніка беляно́ў-капу́снікаў
Т. беляно́м-капу́снікам беляна́мі-капу́снікамі
М. беляне́-капу́сніку беляна́х-капу́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бяля́н-капу́снік м., зоол. капу́стница ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)