заправля́ть несов.

1. (вставлять) устаўля́ць; (вкладывать) укла́дваць; (всовывать) усо́ўваць, засо́ўваць; (приделывать) прыла́джваць; (об одежде) убіра́ць;

заправля́ть брю́ки в сапоги́ убіра́ць (засо́ўваць) штаны́ ў бо́ты;

заправля́ть огло́бли прыла́джваць агло́блі;

2. (снаряжать) нала́джваць, прыла́джваць; (приготовлять) падрыхто́ўваць; (горючим) запраўля́ць;

заправля́ть ла́мпу нала́джваць (наліва́ць) ля́мпу;

заправля́ть капка́н нала́джваць (прыла́джваць, падрыхто́ўваць) па́стку;

заправля́ть автомоби́ль запраўля́ць аўтамабі́ль;

3. кул. запраўля́ць, закра́шваць; (сметаной, молоком) забе́льваць; (салом) засква́рваць; (жиром) затлу́шчваць; (свиным жиром) зато́ўкаць; (мукой) падкало́чваць;

4. (быть заправилой) ару́даваць, верхаво́дзіць; (руководить) кірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угоди́ть сов.

1. (услужить) дагадзі́ць (каму, чаму), угадзі́ць (каму, чаму); унараві́ць (каму, чаму);

на всех тру́дно угоди́ть усім ця́жка дагадзі́ць (угадзі́ць, унараві́ць);

2. (попасть куда-л.) разг. тра́піць; папа́сці;

лиса́ угоди́ла в капка́н ліса́ тра́піла ў па́стку;

3. (удариться) разг. уда́рыцца, вы́цяцца, сту́кнуцца;

он угоди́л лбом в дверь ён уда́рыўся (вы́цяўся) ілбо́м у дзве́ры (аб дзве́ры);

4. (бросая, попасть) папа́сці, тра́піць, пацэ́ліць, уцэ́ліць;

угоди́ть ка́мнем в окно́ папа́сці (пацэ́ліць, тра́піць) ка́менем у акно́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наста́віць I сов.

1. в разн. знач. наста́вить;

н. мэ́блі — наста́вить ме́бели;

н. рэвальве́р — наста́вить револьве́р;

н. сіняко́ўразг. наста́вить синяко́в;

2. (выдвинуть вперёд) вы́ставить;

н. ру́кі — вы́ставить ру́ки;

3. (взгляд и т.п.) уста́вить; устреми́ть;

н. во́чы — уста́вить (устреми́ть) глаза́;

4. охот. (капкан, западню) насторожи́ть;

5. (уши) насторожи́ть, навостри́ть;

6. (воротник) подня́ть;

7. разг. (самовар) поста́вить;

н. ро́гі — наста́вить рога́;

н. (наве́сці) на ро́зум — наста́вить на ум;

н. акуля́ры — втере́ть очки́

наста́віць II сов. (дать наставление) наста́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лісі́ца1, лісі́цы ’калодачка з дзіркамі, праз якія прадзяваюцца шнуркі ад панажоў’ (Жд. 1), ’ліштва з дзіркай, у якую ўстаўляецца жэрдка для адзення’ (ТС), ’планка, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (лід., Сл. ПЗБ), ’шпунт, тонкая планка паміж дошкамі дзвярэй’ (петрык., ельск., Нар. сл. і Сцяшк.; рас., Шатал.), ’палены з высечкамі пасярэдзіне, у якія ўшчэмліваюцца дошкі ці дзверы, калі іх клеяць ці калі ў іх заганяюць шпонкі’ (КЭС, лаг.), ’слупы з вінтамі, якімі выпрамляюць скрыўленую сцяну’ (жытк., Нар. сл.), ’прыстасаванне для сціскання бярвенняў у сцяне’ (вілен., Шн. 2; лях., Сл. ПЗБ; слуц., Нар. словатв.; стаўб., Жд. 2; Нас., Маш., Касп.), лун. ’бервяно, якім падпіраюць пахілены будынак’ (Шатал.), ’ціскі’ (чач., добр., Мат. Гом.), ’зажым, у якім што-небудзь заціскаецца пры дапамозе кліноў’ (Інстр. 2), ’металічная планка з паглыбленнем у верхнім камені жорнаў’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’ціскаўка, напаўрасшчэпленая дзеравіна’ (Некр.); ’жэрдка, якая злучае пярэднюю і заднюю восі воза або вузгалоўе воза’, ’папярэчына, якая звязвае жэрдкі плоту’ (Бломкв.), ’кіёк, адзін канец якога ўваткнуты ў дзірку навоя і не дае яму круціцца’ (в.-дзв., Шатал.); ’тоўстае палена, якое ўпоперак кладзецца на сані (падсанкі) для перавозкі бярвення’ (Бяльк., ТСБМ, Касп.; бялын., Янк. Мат.; в.-дзв., Шатал.), падпоры, якія ўжываюцца для паднімання драўляных збудаванняў’ (гродз., Шн. 2), ’папярочныя бэлькі, якімі прымацоўваюць вулей-калоду да дрэва’ (Маш.), ’цяжар, які прывязваецца ці прышрубоўваецца да канца пругла, каб лягчэй было выцягваць вядро з вадой са студні’ (Янк. 2); лісі́ца (або су́чка) ’дошчачка, што круціць валок кола калаўрота’ (КЭС, лаг.). Некаторыя з гэтых значэнняў маюць адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах: укр. лисиці ’ціскі, шчамлёткі — для сціскання склееных дошак, для ўмацавання сцяны’, рус. лисица ’перакладзіна, якая злучае восі драбін’, ’бярвенні, якія ўмацоўваюць плыты’, ’сані’, польск. lisica, ст.-чэш. lisicě ’прэс’, славац. lisicaкапкан’, серб.-харв. лѝсица, славен. lisíca ’кайданы’, макед. лисица ’дзірка, у якой замацавана ярмо’, балг. лисица ’два загнутыя дручкі, якія злучаюць заднюю частку калёс з пярэдняй’. З прасл. lisica — ’ліса-самка’, пазней ’ліса наогул’, асобна ў слав. мовах ’розныя прыстасаванні, прадметы для сціскання’ — старая метафара (Слаўскі, 4, 279; Бязлай, 2, 144).

Лісі́ца2 ’жоўтая пляма на адзенні ад спалення’ (Нас.). Да ліса́вы (гл.). Утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства колеру.

Лісіца3, лісі́цы, лісі́чкі, лісі́цкі ’грыб лісічка, Cantarellus cibarius Fr.’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., Яруш., Янк. 2, Дэмб. I, ТС; уздз., Нар. словатв.; лельч., Мат. Гом.), шчуч. лісічык ’тс’ (З нар. сл.), лі́ска, лі́скі ’тс’ (пруж., уздз., Нар. словатв.; гарад. Сл. ПЗБ; светлаг., Мат. Гом.). Укр., рус. лисичка, чэш., славац. liška, славен. lisíčka ’тс’. Прасл. lisičьka метафара, перанос значэння ’ліс, ліса’ паводле колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)