стуката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).

Ствараць стукат.

Стукочуць па бруку калёсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбі́ны, -бі́н.

1. Драўляная прыстаўная лесвіца.

2. Сялянскія калёсы з рашотчатымі бакамі.

|| памянш. драбі́нкі, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падцяле́жыць

‘падцялежыць што-небудзь (падцялежыць калёсы)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падцяле́жу падцяле́жым
2-я ас. падцяле́жыш падцяле́жыце
3-я ас. падцяле́жыць падцяле́жаць
Прошлы час
м. падцяле́жыў падцяле́жылі
ж. падцяле́жыла
н. падцяле́жыла
Загадны лад
2-я ас. падцяле́ж падцяле́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час падцяле́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фу́ра, -ы, мн. -ы, фур, ж.

Вялікія, звычайна крытыя, калёсы, машына і пад. для перавозкі грузаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і павець.

Калёсы стаяць пад паветкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяле́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Пра калёсы: зляцець з перадка.

|| незак. сцяле́жвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяле́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Пра калёсы: сарваць з перадка.

|| незак. сцяле́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -во́д, ж.

Запрэжаны воз, калёсы.

Прыехаць на падводзе.

|| прым. падво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калыма́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ма́г, ж. (разм., іран.).

Пра нязграбныя калёсы, павозку, машыну.

|| прым. калыма́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Каркас, аснова калёс.

2. Калёсы без драбін.

|| прым. панара́дны, -ая, -ае.