каляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў які‑н. колер, не чорны і не белы. Каляровае шкло. Каляровыя алоўкі. □ Каляровыя палосы перасякалі неба з захаду на ўсход. На поўдні яны былі яскрава-чырвонымі, над галавою — нейкія жоўтыя. Шамякін. // Рознакаляровы. Каляровы фільм. Каляровая лінагравюра. □ Пярэстая панарама горада, раскінута, як каляровы бухарскі халат. Бядуля. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, .. а то проста, каменьчыкаў розных, каляровых. Лынькоў.

2. Не белы, з чорнай або жоўтай скурай (пра людзей). Каляровае насельніцтва. Каляровыя народы.

3. Які мае адносіны да вытворчасці ўсіх металаў, акрамя жалеза. Каляровая металургія.

•••

Каляровыя металы гл. метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́сер, -у, м., зб.

Дробныя шкляныя або металічныя каляровыя пацеркі, якія ўжыв. для расшыўкі адзення або для рукадзелля.

Вышываць бісерам.

Сыпаць бісер перад свіннямі — дарэмна гаварыць аб чым-н. ці даказваць што-н. невуку.

|| прым. бі́серны, -ая, -ае.

Б. почырк (перан.: вельмі дробны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Піжа́сты ’пярэсты’ (Сцяшк. Сл.), ’пра сукенку ў вялікія каляровыя палосы ці плямы’ (Варл.). З польск. pierzasty ’падобны да пер’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каляро́вы, -ая, -ае.

1. Які афарбаваны або мае які-н. колер ці колеры (акрамя чорнага і белага).

Каляровае шкло.

Каляровыя металы (усе металы, акрамя жалеза і яго сплаваў). К. фільм.

2. Пра людзей, якія належаць не да белай расы.

Каляровае насельніцтва.

|| наз. каляро́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шатла́ндка 1,

гл. шатландцы.

шатла́ндка 2, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Тканіна ў каляровыя клеткі. Рукі [Хімы] перабіралі далей квяцісты сацін, васільков[ы] дыяганаль, клятчатую шатландку, сіні корт... Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мулінэ ’баваўняныя або віскозныя штапельныя каляровыя ніткі для вышывання’ (ТСБМ). З рус. мулине́ ’тс’, якое з франц. moulinet ’суканы’ < mouliner ’сукаць шоўк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цветно́й

1. каляро́вы;

цветно́е кино́ каляро́вае кіно́;

цветны́е мета́ллы каляро́выя мета́лы;

2. квяці́сты;

цветна́я капу́ста квяці́стая капу́ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мета́л, -лу м. мета́лл;

кашто́ўныя ~лы — драгоце́нные мета́ллы;

каляро́выя ~лы — цветны́е мета́ллы;

чо́рныя ~лы — чёрные мета́ллы;

нікчэ́мны м. — презре́нный мета́лл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каранда́ш, ‑а, м.

Прылада для пісьма, чарчэння, малявання ў форме тонкай палачкі з графітавым або іншым сардэчнікам; аловак. Просты карандаш. Хімічны карандаш. Каляровыя карандашы. Маляваць карандашом.

•••

Браць (узяць) на карандаш гл. браць.

[Ад цюрк. кара — чорны і таш, даш — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадо́нна, ‑ы, ж.

У католікаў — божая маці, багародзіца, а таксама яе скульптурны ці жывапісны партрэт. [У касцёле] толькі каляровыя вітражы .. ды статуя мадонны з дзіцем на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці. В. Вольскі.

[Іт. madonna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)