расхліста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і расхрыстаць. Усхадзілася мяцеліца, Расхлістала кажушок; То ўзвіецца, то пасцелецца, То адскочыцца на крок. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругля́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Круглаваты, акруглены. Ніна зняла расшыты кажушок, скінула касынку; яе круглявы твар з кірпатым носікам і вялікімі цёмна-блакітнымі вачамі стаў яшчэ больш прыгожы. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кажа́рына ’стары кажух’ (Касп.; рас., Шатал.), къжаръна, кажэръна ’паўкажушок, кажушок (звычайна стары, каравы)’ (міёр., Нар. словаўтв.). Рэгіянальнае (паўн.) утварэнне ад кожа (гл.). Суфіксацыя адзінкавасці (‑іна), аснова кажар‑, адносна якой гл. пад кажа́рка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́скуцень, ‑кутня, м.

Абл. Вісклівы, пранізлівы вецер. Як можна сагрэцца ў такі віскуцень, як трымаць у руках зброю, як дыхаць? Кулакоўскі. [Віктар:] — Акалеў на гэтым віскутні. Здаецца, і кажушок цёплы, а прабірае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пампо́н, ‑а, м.

Упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад. Ілонка плюхнула ў вочы прыгаршчы вады, надзела шапачку з пампонам, кажушок і выбегла на вуліцу. Хомчанка.

[Фр. pompon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.

Скончыць працу. Там дзень, там два-тры, там за паўднёўку ўправіцца [Лейба Яхніч], з кажуха кажушок зробіць, з буркі світку. Адпрацуецца і пайшоў у другую вёску. Чарнышэвіч. // Стаць непрыдатным да працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худо́ба, ‑ы, ж., зб.

Разм. Свойская жывёла. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на дварэ, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу? Колас. Некалькі дзён худоба тут не хадзіла, дык усюды паднялася густая мяккая траўка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абу́цца, абуюся, абуешся, абуецца; зак.

1. Надзець сабе на ногі абутак. [Бацька] паволі злез з палатак, запаліў лямпачку, абуўся і, уздзеўшы кажушок, пайшоў з ліхтаром у гумно. Чорны.

2. Забяспечыць сябе абуткам. Абуцца на зіму. Сям’я абулася на цэлы год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ліняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Страціць першапачатковы колер; паблякнуць. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы. Бялевіч.

2. Памяняць старую шэрсць (пер’е) на новую (пра жывёл, птушак). // Аблезці. [Тамаш:] — Але ж твой і кажушок выліняў, голы, як бубен. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкажу́шак, ‑шка, м.

Кароткі, да каленяў, кажушок. На ім быў такі ж, як і шапка, руды паўкажушак, натапыраны на спіне; на нагах — валёнкі, падшытыя гумай з аўтакамеры. Хадкевіч. [Наташа] была ў простым, акуратна пашытым паўкажушку, у валёнках, у цёплай белай хустцы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)