вы́падак, ‑дку, м.

1. Тое, што здарылася, здарэнне; факт, з’ява. Выпадак з жыцця. □ З гэтым лесам было звязана ў мяне многа апавяданняў аб страхах і розных выпадках. Колас.

2. Пэўныя абставіны, стан рэчаў. [Ліда] ведала: у такіх выпадках самае галоўнае адбываецца ў першы момант. Пальчэўскі.

3. Зручны момант. Выпадак падвярнуўся сам і вельмі хутка. Васілевіч.

4. толькі адз. Тое, што не абумоўлена прычыннай залежнасцю; выпадковасць. Словам, тым самым шляхам выпадку, праз дзесяткі салдацкіх рук і торбаў, прыйшла да нас і Коласава паэма. Брыль.

•••

Ва ўсякім выпадку — пры любых абставінах.

З выпадку чаго — з прычыны якіх‑н. падзей, абставін.

На першы выпадак — для пачатку, для першага разу.

На ўсякі выпадак — на выпадак, калі спатрэбіцца.

Ні ў якім выпадку — ніколі, ні пры якіх умовах, ні за што.

У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выхаду.

У лепшым выпадку — пры самых спрыяльных абставінах.

У тым выпадку, калі... — калі здарыцца так, што...

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індывідуалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й, -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы.

І. заняткі з вучнямі.

|| наз. індывідуаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павіншава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., каго.

Павітаць, уславіць каго‑н. з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпітала́ма, ‑ы, ж.

1. У старажытных грэкаў і рымлян — віншавальная песня маладым.

2. Верш, напісаны з выпадку шлюбу.

[Ад грэч. epithalámios — вясельны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віншава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вішнаваць.

2. Прывітанне з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты. Навагодняе віншаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеа́н, ‑а, м.

1. У старажытнай Грэцыі — гімн богу або з выпадку вайны.

2. Тое, што і пеон ​1.

[Грэч. paián і paión.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наба́т, -а і -у, М -ба́це, м.

1. -у. Сігнал трывогі з выпадку якога-н. бедства, які падаецца пры дапамозе звона.

2. -а. Вялікі вайсковы барабан у Старажытнай Русі.

◊

Біць у набат — выклікаць трывогу, звяртаць увагу грамадства на што-н.

|| прым. наба́тны, -ая, -ае.

Н. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.

Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выклю́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць выключнага, незвычайнасць. Выключнасць выпадку.

2. Наяўнасць лепшых якасцей у каго‑н. у параўнанні з іншымі; перавага над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіта́фія, ‑і, ж.

1. Надмагільны надпіс.

2. Літаратурны твор, напісаны з выпадку чыёй‑н. смерці. Сябрам мы прысвячаем эпітафіі, Калі паклічуць за труной ісці. Бураўкін.

[Ад грэч. epitáphios — надмагільны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)