сниже́ние зніжэ́нне, -ння ср.; паніжэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глебастамле́нне, ‑я, н.

Зніжэнне ўрадлівасці глебы ў выніку парушэння правіл севазвароту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удешевле́ние патанне́нне, -ння ср., змяншэ́нне (зніжэ́нне) ко́шту (цаны́ (на што), змяншэ́нне (зніжэ́нне) ко́шту (чаго);

системати́ческое удешевле́ние промтова́ров сістэматы́чнае патанне́нне прамтава́раў, сістэматы́чнае змяншэ́нне (зніжэ́нне) ко́шту (ко́штаў, цаны́, цэн) на прамтава́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кала́пс, -у, м.

1. Раптоўнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю (спец.).

2. перан. Крах, разбурэнне якой-н. структуры ў выніку поўнага крызісу сістэмы.

Эканамічны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амартыза́цыя, -і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прым. амартызацы́йны, -ая, -ае.

Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інактыва́цыя, ‑і, ж.

Спец. Зніжэнне актыўнасці мікраарганізмаў, а таксама спецыфічных бялковых рэчываў пад уплывам розных фактараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кала́пс, ‑у, м.

Раптоўнае моцнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю.

[Ад лац. collapsus — які страціў прытомнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канве́рсія, ‑і, ж.

Змяненне ўмоў раней выпушчанай дзяржаўнай пазыкі, напрыклад, зніжэнне пазыковага працэнта, змяненне тэрміну пагашэння і інш.

[Ад лац. conversio — змяненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання. // Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.

2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.

[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умале́ние

1. уст. (уменьшение) прымяншэ́нне, -ння ср., змяншэ́нне, -ння ср.;

2. (принижение) прыніжэ́нне, -ння ср., зніжэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)