вузкаплёначны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для здымкі на вузкую плёнку. Вузкаплёначны кінаапарат. // Зняты на такую плёнку. Вузкаплёначны фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырокафарма́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Зняты на плёнцы, якая шырэй за звычайную (пра фільм). Шырокафарматны фільм.

2. Прызначаны для дэманстрацыі такіх фільмаў. Шырокафарматны панарамны кінатэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изъя́тый

1. канфіскава́ны, адабра́ны, забра́ны;

2. зня́ты; вы́ключаны; см. изъя́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́дсеў ’адсяванне; поле, з якога зняты яравыя і па якому адразу сеюцца азімыя’ (Юрч., Яшк., КЭС). Рус. о́тсев, укр. ві́дсів, польск. odsiew. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адсяваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отстранённый

1. адхі́лены; адсу́нуты; адштурхну́ты; адпіхну́ты;

2. зво́льнены, зня́ты; см. отстрани́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сло́женный

1. скла́дзены, мног. пасклада́ны, паскла́дваны;

2. зня́ты, скі́нуты; см. сложи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сня́тый

1. в разн. знач. зня́ты, мног. пазніма́ны;

2. (о коже, шкуре) зня́ты, мног. пазніма́ны, злу́плены, мног. пазлу́пліваны; садра́ны, здзёрты, мног. паздзіра́ны;

3. (взятый внаём) наня́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абіра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абіраць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Ачышчаны ад лушпін. Абіраная бульба.

3. у знач. прым. Зняты з дрэва (пра садавіну). Абіраныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́бранный

1. прыня́ты; забра́ны; зня́ты, скру́чаны; падня́ты;

2. прыбра́ны;

3. убра́ны, прыбра́ны;

4. убра́ны; сабра́ны; скла́дзены; схава́ны;

5. увабра́ны, уме́шчаны;

6. зня́ты; вы́далены, вы́гнаны, прагна́ны; см. убра́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяге́нца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)