гане́бны, ‑ая, ‑ае.

Варты асуджэння, ганьбавання; нізкі, подлы. Ганебны ўчынак. Ганебныя паводзіны. Ганебная вайна. // Здольны абразіць; зняважлівы. Ганебнае слова. Ганебная мянушка. // Такі, якога варта саромецца; бясслаўны. Ганебнае мінулае. Ганебнае становішча. Ганебны канец.

•••

Паставіць да ганебнага слупа гл. паставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абразлівы, зняважлівы, крыўдны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абра́за, ‑ы, ж.

Тое, што можа абразіць каго‑н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву. Мікуліч. Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тклі́вы ’з’едлівы, абразлівы’, ’уразлівы, чуллівы’ (Нас.), ’з’едлівы, зняважлівы, прыкрыў ’далікатны (пра пытанне і пад.)’ (Байк. і Некр.), ’сентыментальны, кранальны’ (Ласт.), тклі́ва ’груба, абразліва, з’едліва’ (Нас.). Рус. дыял. тли́вой, тли́вкой ’чуллівы, раздражняльны’, польск. tkliwy ’чуллівы’, чэш. tklivý ’чуллівы, жалобны, сумны’, славац. tklivý ’тс’. Вытворнае ад ткаць2 (гл.) з суф. ‑лів‑ (< тъкливъ, гл. Фасмер, 4, 65; Борысь, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыні́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прынізіць.

2. у знач. прым. Уніжаны, зняважаны. [Махнач] стаяў перад сакратаром з вінаватым выглядам, пасаромлены, прыніжаны. Шамякін. Сын узяў .. [бацьку] за плечы, сціснуў, быццам жалезнымі абцугамі, і пасадзіў на ложак — абмяклага, прыніжанага, разбітага горам і крыўдай. Каршукоў. // Які выказвае пакорлівасць. Прыніжаны выгляд.

3. у знач. прым. Бяспраўны, зняважлівы. Прыніжанае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́нныйI (ругательный) ла́янкавы; (неприличный) непрысто́йны; (скверный) бры́дкі; (оскорбительный) знява́жлівы;

бра́нное сло́во, бра́нное выраже́ние непрысто́йнае (бры́дкае, знява́жлівае) сло́ва, (ругательство) ла́янка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)