высце́пваць

‘ачышчаць што-небудзь, змятаць, змахваць, страсаць што-небудзь з чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. высце́пваю высце́пваем
2-я ас. высце́пваеш высце́пваеце
3-я ас. высце́пвае высце́пваюць
Прошлы час
м. высце́пваў высце́пвалі
ж. высце́пвала
н. высце́пвала
Загадны лад
2-я ас. высце́пвай высце́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час высце́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пашамата́ць, драг. пошымытитэ ’пазакідваць’ (Нар. лекс.). З польск. szamotać się кідацца, рвацца, біцца’, якое з прэфарманта ше‑ (sze‑) і Змятаць (< прасл. metati ’кідаць’. Гл. яшчэ Брукнер, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аджы́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.

2. у знач. наз. аджы́лае, ‑ага, н. Тое, што аджыло. К. Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Націра́цьзмятаць з абмалочанага збожжа пустыя каласы’ (барыс., талач., Сл. ПЗБ, Шатал.). Відаць, да це́рці, націра́ць ’шараваць, шморгаць’, што адлюстроўвае тэхналогію ачысткі абмалочанага збожжа, параўн.: Мятлой націралі жыта (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паха́ць, пыха́ць ’араць сахой’ (Касп., Яруш., Сл. ПЗБ), ’баранаваць засеянае поле’ (Бір. Дзісн.; глыб., Хрэст. дыял.; в.-дзв., Шатал.; Касп., Мат. Маг.), ’месці хату’ (Касп.), ’разводзіць, сеяць, вырошчваць’ (ТС), калінк. ’прыносіць мёд’ (Сл. ПЗБ). Рус. пахать ’араць, абрабляць зямлю’ (кур., арл.), паўн. ’рэзаць хлеб’, ярасл. ’сеяць’, паўн.-дзв. ’месці падлогу’, ’падмятаць мякіну’, алан. ’абмятаць магілу’, цвяр. ’ісці, хадзіць, ступаць’, ’дзьмуць’; польск. pachać ’капаць’, ’рабіць зло’, чэш. páchati ’рабіць, учыняць’, ’пасці скаціну’, славац. pachať ’рабіць, вырабляць’, серб.-харв. па̏хати, па̀јати ’махаць’, ’абмятаць пыл, змятаць павуціну, абдзьмухваючы чысціць’. Прасл. paxati ’месці, чысціць’, якое звычайна звязваецца з прасл. paxnǫti ’пахнуць’. Для прасл. paxati ’месці’ Ваян (RÉS, 43, 90–91) у якасці і.-е. паралеляў прапануе літ. puõšti, лат. púost ’чысціць, аздабляць’, ст.-ісл. fága ’тс’, ст.-сакс. fegōn, ст.-фрыз. fēgia, гал. vagen ’месці, чысціць’, што дае магчымасць узвесці прасл. paxati да і.-е. *pēkʼ/pōkʼ (Мартынаў, Слав. акком., 125). Сюды ж па́хата, па́хота ’ворыва, узараная зямля’ (Нас., Грыг., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), ’аранне сахой’ (Касп.), лях. па́хаць, тураў. па́хоць, глыб. па́хаця ’ворыва’ (Сл. ПЗБ, ТС). Гл. таксама пашні́на, па́шня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)