ацыклі́чны хим. ацикли́ческий;

~нае злучэ́нне — ацикли́ческое соедине́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуглевадаро́д, -у, М -дзе, м.

Хімічнае злучэнне вугляроду і вадароду.

|| прым. вуглевадаро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацэтыле́н, -у, м.

Бясколерны гаручы газ, злучэнне вугляроду з вадародам.

|| прым. ацэтыле́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіяно́сны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.

Авіяноснае злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармірава́нне, -я, н.

1. гл. фарміравацца, фарміраваць.

2. мн. -і, -яў. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фено́л, -у, м.

Арганічнае злучэнне, вытворнае бензолу, араматычны вуглевадарод; карболавая кіслата.

|| прым. фено́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соедине́ние

1. (действие) злучэ́нне, -ння ср.; спалучэ́нне, -ння ср.; см. соединя́ть;

2. в др. знач. злучэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацэто́н, -у, м.

Арганічнае злучэнне, бясколерная гаручая вадкасць, якая выкарыстоўваецца пераважна як растваральнік.

|| прым. ацэто́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амія́к, -у, м.

Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, злучэнне азоту з вадародам.

|| прым. амія́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кісел, -слу, мн. -слы, -слаў, м. (спец.).

Рэчыва, якое ўяўляе сабой злучэнне хімічнага элемента з кіслародам.

Прыродныя вокіслы.